У Бешанковіцкім райвыканкаме абмеркавалі перспектывы развіцця прадпрыемстваў на 2026 год
4 лютага 2026
У Бешанковіцкім райвыканкаме абмеркавалі перспектывы развіцця прадпрыемстваў на 2026 год
Старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч, яе намеснік Таццяна Ждановіч і прадстаўнікі зацікаўленых службаў заслухоўваюць даклады кіраўнікоў прадпрыемстваў, звяртаючы ўвагу на вынікі працы за мінулы год, перспектывы развіцця ў 2026-м.
Асаблівая ўвага — інвестыцыям, рэалізацыі новых праектаў і дасягненню ўстаноўленых мэтавых паказчыкаў.
«Важна разам абмеркаваць даведзеныя заданні на бягучы год, як прадпрыемствы будуць іх выконваць, якія вынікі плануюць атрымаць, — падкрэсліла кіраўніца раёна. — Гэта трэба для таго, каб мы маглі выбудаваць сумесную планавую працу».
Абмеркаванне бізнес-планаў праходзіць у канструктыўным ключы. Разглядаюцца эканамічныя паказчыкі, магчымыя меры пераадолення цяжкасцей і спецыфічныя ўмовы функцыянавання кожнага прадпрыемства.
На фота: абарону стратэгіі развіцця праходзіць УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік».
"Зара"