У райвыканкаме з удзелам усіх зацікаўленых абмеркавалі пытанні, якія тычацца мадэрнізацыі шэрагу аб'ектаў сацыяльнай сферы

В райисполкоме с участием всех заинтересованных обсудили вопросы, касающиеся модернизации ряда объектов социальной сферы

Старшыня раёна Галіна Унуковіч выказала рэзкую крытыку ў адрас падрадчыкаў, якія не выканалі ў тэрмін узятыя на сябе абавязацельствы.

Найперш гэта тычыцца рамонту гарадскога стадыёна, да якога адказная арганізацыя пакуль не прыступіла. Абмеркавалі прычыны складзенай сітуацыі і спосабы яе вырашэння.

За мадэрнізацыю будынка былога СПЦ, дзе ў будучыні размесціцца ТЦСАН, у адказе ЧСУП «Крыстамас плюс». Работы тут пачаты, але ідуць з адставаннем графіка. Галіна Унуковіч запатрабавала паскорыць тэмп, зрабіць упор на якасць і ўзмацніць кантроль тэхнічнага нагляду за ходам будаўніча-мантажных работ.

«У гэтым годзе аб'ект павінен быць здадзены ў эксплуатацыю», — рэзюмавала старшыня раёна.

Абмеркавалі на штабе і ход рамонтных работ у кабінеце флюараграфа. Генеральным падрадчыкам тут з'яўляецца Шумілінская ПМК‑70, субпадрадчыкам — Бешанковіцкая ПМК-41.

Прадстаўнікі арганізацыі, адказнай за вытворчасць работ, запэўнілі, што работы ў ЦРБ завершаць на працягу ліпеня, да 1 снежня — устаноўку ліфта.

"Зара"