У райвыканкаме ў рамках адзінага дня прыёму грамадзян асабісты прыём правёў Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч
4 лютага 2026
У райвыканкаме ў рамках адзінага дня прыёму грамадзян асабісты прыём правёў Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч
У райвыканкаме ў рамках адзінага дня прыёму грамадзян асабісты прыём правёў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня савета ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч.
Удзел у прыёме грамадзян прынялі кіраўнік раёна Галіна Унуковіч, старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Ерашоў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вольга Фіешка і старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерый Сафонаў.
Да сенатара звярнуліся два чалавекі, адзін з якіх прыехаў у Бешанковічы з Браслава. Ветэран вайны ў Афганістане ўзняў пытанне, датычнае атрымання льготнай пенсіі. А жыхарка нашага гарпасёлка агучыла праблему атрымання беларускага грамадзянства.
Заяўнікі атрымалі кампетэнтныя тлумачэнні.
Сенатар падкрэсліў, што прыёмы грамадзян адыгрываюць ключавую ролю ва ўмацаванні сувязі дзяржавы з грамадствам, дазваляюць глыбей усвядомліваць патрэбы і чаканні насельніцтва, што ў сваю чаргу спрыяе павышэнню якасці заканадаўчых ініцыятыў і прымаемых рашэнняў.
Знаходзячыся ў Бешанковічах, Валерый Гайдукевіч наведаў СШ №2 райцэнтра, дзе азнаёміўся з работай установы адукацыі па ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.
"Зара"