У РЦК прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 60-годдзю Бешанковіцкай ЦРБ

В РЦК прошло торжественное мероприятие посвященное 60-летию Бешенковичской ЦРБ

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 60-годдзю Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы, прайшло 5 лістапада ў РЦК.

Павіншаваць калектыў установы аховы здароўя прыйшлі старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Андрэй Какойчанка і старшыня абласнога прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзімір Плыткевіч.

Новы будынак ЦРБ уступіў у строй у далёкім 1965 годзе. Пра гісторыю медустановы, шлях яе станаўлення расказала галоўны ўрач Святлана Рошчына.

Медработникам прагучалі шматлікія словы падзякі за клопат пра здароўе насельніцтва і віншаванні.

За шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя лепшыя з лепшых адзначаны ўзнагародамі рознага ўзроўню.
Не засталіся па-за ўвагай ветэраны медыцыны.

"Зара"