У школах Бешанковіцкага раёна прайшлі выпускныя вечары

В школах Бешенковичского района прошли выпускные вечера

15 чэрвеня 2026

У школах Бешанковіцкага раёна прайшлі выпускныя вечары

Сёлета ўстановы адукацыі раёна праводзілі ў дарослае жыццё 56 выпускнікоў. Для ўчарашніх школьнікаў гэты вечар стаў асаблівым — напоўненым радасцю, хваляваннем, удзячнасцю настаўнікам і бацькам, цёплымі словамі напутвання і надзеямі на будучыню.

Разрадзіць важны момант з выпускнікамі прыйшлі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, аддзела па адукацыі, сельскіх выканаўчых камітэтаў і грамадскіх арганізацый.

На адрас рабят гучалі шчырыя пажаданні паспяховага паступлення, веры ў свае сілы, мэтанакіраванасці і новых дасягненняў. Госці адзначалі, што наперадзе ў выпускнікоў новы этап жыцця, які запатрабуе адказнасці, працавітасці і настойлівасці, але дазволіць увасобіць самыя смелыя мары.

Асаблівай падзеяй стала ўручэнне залатога медаля адзінаму медалісту раёна — выпускніку ДУА "Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы імя Міхаіла Мікалаевіча Такачэнкі" Сяргею Тоўпенцу.

Няхай веды, атрыманыя ў школе, стануць надзейнай асновай для будучых поспехаў, а абраны жыццёвы шлях прывядзе да дасягнення пастаўленых мэт. У добры шлях, выпускнікі!

"Зара"