У школах Бешанковіцкага раёна прагучаў Першы званок

В школах Бешенковичского района прозвенел Первый звонок

Гасцінна сустрэла сваіх вучняў у першы дзень восені Ульская СШ імя Л.М. Даватара

Павіншаваць дзяцей прыйшлі ганаровыя госці — старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч, старшыня Ульскага сельвыканкама Юлія Акуцёнак, намеснік    

***

  

Памятныя моманты першага ў новым навучальным годзе школьнага званка ў Астравенскай сярэдняй школе імя К. А. Абазоўскага

На лінейку да астравенскіх школьнікаў завіталі прадстаўнікі раённай вертыкалі ўлады. З Днём ведаў рабят і іх педагогаў павіншаваў кіраўнік дэпутацкага корпуса Генадзь Шведаў.

***

    

Дзялімся памятнымі момантамі ўрачыстай лінейкі ў Ржаўскай базавай школе імя Мірзы Гелавані

1 верасня тут адсвяткавалі ярка і эмацыйна. Нядзіўна, бо гэты дзень адкрывае новы навучальны год.
«Няхай ён будзе займальным, цікавым і прынясе новыя веды, адкрыцці і новых сяброў!» — такое напутствие гучала ад гасцей свята.

***

      Ярка, кранальна і ўрачыста… Такім атрымаўся першы ў навучальным годзе школьны званок у СШ №1 імя І. І. Строчкі

Госці школьнага свята жадалі дзецям добра вучыцца і дасягаць як мага больш перамог на ўсіх этапах школьнага шляху. Першакласнікам, што ўпершыню перайшлі парог школы, – цярпення, стараннасці і прагі да вучобы. Педагагічнаму калектыву – новых дасягненняў у працы і каб усе вучні радавалі сваімі поспехамі.

***

З захаваннем лепшых традыцый прайшла ўрачыстая лінейка ў СШ №2 г. п. Бешанковічы імя М. Н. Ткачанкі

Павіншаваць дзяцей і іх педагогаў, уручыць падарункі ў школу прыйшлі намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Мікалай Суржэнка, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ерашоў, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай работы райвыканкама Таццяна Петрушэнка, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Тадэвуш Квач, начальнік РАНС Мікалай Шустраў і начальнік штаба РАУС Вячаслаў Райценка.

Мікалай Суржэнка перадаў школе мячы і сертыфікат на 7 тысяч рублёў для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, Аляксандр Ерашоў — сертыфікат ад райвыканкама на 2500 рублёў.

Першакласнікі атрымалі ў падарунак выданне «Беларусь — наша Радзіма» ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Пасля лінейкі дзеці адправіліся на першы ўрок. Яго тэма — «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню».

       

***

Свята першага школьнага званка ўдалося і ў Бачэйкаўскай сярэдняй школе імя М. А. Высогорца

Дзверы школы расчыніліся, даўшы старт новаму навучальнаму году! Упрыгожаныя вучні і вучаніцы з рознакаляровымі букетамі кветак, настаўнікі і бацькі запоўнілі школьны двор. Загучала музыка і пачалося доўгачаканае урачыстасць…

1 верасня — незабыўнае, радаснае і ў той жа час хвалюючае свята кніг, кветак, сяброў, усмешак, святла! Госці жадалі вучням і настаўнікам, каб новы навучальны год стаў для ўсіх плённым і багатым на веды, адкрыцці, творчасць і дасягненні!

        

"Зара"