У СШ №2 г. п. Бешанковічаў прайшоў урок фінансавай бяспекі ад супрацоўнікаў Белдзяржстраху
19 сакавіка 2026
У СШ №2 г. п. Бешанковічы прайшоў урок фінансавай бяспекі ад супрацоўнікаў Белдзяржстраху
У СШ №2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачанкі прайшоў незвычайны ўрок для пяцікласнікаў.
У межах Тыдня фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі яго правялі дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Бешанковіцкім раёне Ірына Шавель і вядучы спецыяліст Наталля Анашка.
У даступнай і займальнай форме спецыялісты пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй страхавання, расказалі, як зберагчы грашовыя сродкі на банкаўскіх картках праз страхаванне.
Школьнікі даведаліся, як працуе гэты інструмент, як ён дапамагае абараніць асабістыя зберажэнні ад махляроў.
У завяршэнне сустрэчы прайшла віктарына. Дзеці атрымалі карысныя сувеніры і інфармацыйныя буклеты ад Белдзяржстраху, каб абмеркаваць з бацькамі правілы фінансавай бяспекі ў сям'і.
"Зара"