У сувязі з правядзеннем ва ўстановах адукацыі урачыстых мерапрыемстваў, а таксама правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю і прапаганду здаровага ладу жыцця, Бешанковіцкі райвыканкам прыняў рашэнне «Аб абмежаванні на тэрыторыі Бешанковіч

У сувязі з правядзеннем ва ўстановах адукацыі урачыстых мерапрыемстваў, а таксама правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю і прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне № 338 ад 26 красавіка 2019 года «Аб абмежаванні на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна часу продажу алкагольных напояў».
    Згодна з рашэннем будзе абмежаваны на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна продаж алкагольных напояў у гандлёвых аб'ектах, за выключэннем рознічнага гандлю на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў, з 00.00 да 24.00 гадзін:      30 мая 2019 г. у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю і прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да свята «Апошні званок»;
     8 чэрвеня 2019 г. у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі; 
     1 верасня 2019 г. у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю і прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі і прымеркаваных да Дня ведаў; 
     1 снежня 2019 г. у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю і прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі «Дзень цвярозасці». 
     Пералічаныя абмежаванні не распаўсюджваюцца на рэалізацыю алкагольных напояў рознічнымі гандлёвымі аб'ектамі для правядзення абрадавых абрадаў і вясельных урачыстасцяў.