У цэнтры ўвагі – дзеці!

З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі  дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду ў рэспубліцы праходзіць  акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!».

Ратавальнікі ўсёй краіны аб'ядналіся ў адзіным імкненні – навучыць дарослых і дзяцей бяспецы, паказаць, што бяда можа прыйсці  ў любы момант. Вядома, Бешанковіцкі раён не стаў выключэннем. Тут інспектар сектара прапаганды і узаемадзеяння з грамадскасцю Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дар'я Берастень у гульнявой форме нагадала пакупнікам крамы «Універсам» аб самых важных правілах бяспекі, расказала якія самыя распаўсюджаныя прычыны пажараў у раёне, а таксама што трэба рабіць у выпадку ўзнікнення пажару.

Не засталося без увагі мабільнае прыкладанне МНС Беларусі: «Дапамога побач», якое не толькі будзе выдатным памочнікам у вывучэнні правілаў бяспекі, але і стане добрым падмогай ва ўмовах ужо адбыўшыхся рознага віду надзвычайных сітуацый.

Кожны ўдзельнік акцыі не толькі папоўніўбагаж ведаў па бяспецы жыццядзейнасці, але і атрымаў карысныя памяткі ад МНС.