У цэнтры ўвагі дарослых павінны быць дзеці!
Навучаць правілам
тушэння пажару маленькага дзіцяці, вядома, не варта. Аднак пажарную
бяспеку малое павінна пачаць вывучаць з самага малога ўзросту.
Пачынаць навучанне дзіцяці пажарнай бяспецы павінны бацькі – яшчэ да таго, як малое пойдзе ў школу, гадоў з трох-чатырох. Выхавальнікі ў дзіцячым садзе і настаўнікі ў школе толькі асвяжаюць, развіваюць і паглыбляюць веды, атрыманыя ад мамы і таты. У цэлым жа навучанне дзіцяці падзяляецца на два этапы – дашкольны і непасрэдна школьны.
Правілы пажарнай бяспекі для дзяцей
Маленькага дзіцяці яшчэ рана навучаць правілам тушэння пажару. Галоўнае, чаму яго варта навучыць – гэта таму, як самому не пацярпець. Перш за ўсё, патлумачце сыну ці дачцэ, што нельга панікаваць і плакаць. Калі ёсць магчымасць, то адразу ж пасля узгарання дзіця павінна пакінуць кватэру і бегчы па дапамогу да суседзяў. Калі выйсці з кватэры нельга – то трэба адразу ж выйсці на балкон ці найбольш аддалены ад ачага ўзгарання пакой і клікаць на дапамогу ў акно ці з балкона. Каб не наглытацца дыму, трэба закрыць твар мокрай тканінай – хусткай ці ручніком.
Каб уберагчы дзіця ад небяспекі пажару, перад сыходам з дома зрабіце ўсё залежнае ад вас, каб знізіць верагоднасць узгарання. Прыбярыце з зоны дасяжнасці дзіцяці ўсе вогненебяспечныя прадметы – запалкі, запальнічкі, свечкі, піратэхнічныя вырабы, а таксама лёгкаўзгаральныя вадкасці. Патлумачце малому, што ў вашу адсутнасць ямулепш не карыстацца электрычнымі прыборамі, газавай плітой (для гэтага вам варта забяспечыць дзіцяці ўсё неабходнае, у тым ліку гатовую ежу, калі ён прагаладаецца, дастатковае цяпло ў кватэры і інш.).
Навучанне пажарнай бяспецы дзяцей дашкольнага ўзросту
Асноўная адказнасць за навучанне пажарнай бяспецы дзіцяці дашкольнага ўзросту ляжыць менавіта на плячах бацькоў. Прычым мала навучыць сына ці дачку асноўным правілам – трэба яшчэ зрабіць усё, каб гэту самую бяспеку забяспечыць.
Калі ваша дзіця ужо падрасло, умее чытаць і карыстацца тэлефонам, можна павесіць над хатнім тэлефонам лісточак-памятачку з экстраннымі нумарамі. Растлумачце дзіцяці, які нумар і ў якім выпадку трэба набіраць. Калі пакідаеце дома мабільны тэлефон для сувязі з дзіцем – зрабіце так, каб ён мог лёгка знайсці ў ім экстранныя нумары і ваш уласны тэлефон. Можна таксама пакінуць на ўсялякі выпадак тэлефоны яшчэ аднаго-двух дарослых – напрыклад, суседзяў, да якіх малы зможа звярнуцца па дапамогу: нават калі ён адразу патэлефануе пажарным, часам такія званікі прымаюць за жарт і адмаўляюцца выязджаць. Таму выклікаць пажарных лепш дарослым.
Каб прасцей было вучыць дзіця правілам пажарнай бяспекі, многія бацькі купляюць тэматычныя кніжкі або наборы картак. Добра, калі такая кніжка будзе ў вершах, а кожны вершык будзе суправаджацца падрабязнай, запамінальнай ілюстрацыяй; дзіцяці будзе значна лягчэй запомніць некалькі рыфмаваных радкоў і карцінку,у такім выглядзе ўсе правілы трывала замацуюцца ў дзіцячай памяці.
Калі дзіця ідзе ў дзіцячы сад, там яго таксама вучаць асноўным правілам пажарнай бяспекі. Тут у якасці навучальнага сродку выступаюць сцэнкі, гульні або конкурсы на веданне правілаў.
Пажар – адна з самых страшных небяспек для жыцця і здароўя любога чалавека. Асабліва калі чалавек гэты яшчэ зусім маленькі, дзіця. Таму з самага ранняга ўзросту важна навучыць сваіх дзяцей асновам пажарнай бяспекі, каб у выпадку небяспекі яны як мінімум не разгубіліся, захоўвалі спакой і ведалі, што трэба зрабіць у першую чаргу. Калі бацькоў не акажацца побач, толькі ў час засвоеныя веды здольныя выратаваць дзіцяці жыццё.