У ЦРБ паступіла новая вакцына ад каронавіруса
У цэнтральнай раённай бальніцы працягваецца вакцынацыя супраць каранавіруснай інфекцыі.
Ва ўстанову аховы здароўя паступіла 300 доз універсальнай супрацьковіднай вакцыны «Конвасэл» з новым механізмам дзеяння, якая стала першай у свеце зарэгістраванай вакцынай, заснаванай на прымяненні кампанентаў самага кансерватыўнага нуклеакапсіднага (N) бялку віруса SARS-CoV‑2.
Згодна з вынікамі 3-й фазы клінічных выпрабаванняў, эфектыўнасці і бяспекі вакцыны «Конвасэл», распрацаванай у Санкт-Пецярбургскім навукова-даследчым інстытуце вакцын і сываратак ФМБА Расіі, прэпарат паказаў эфектыўнасць 85,2%, сярод добраахвотнікаў старэйшыя за 60 гадоў — 91,7%.
Пры аднаразовай імунізацыі спецыфічны тытр антыцелаў узрастаў у 14,7 раза ў агульнай папуляцыі і ў 20,1 раза ў групе асоб 60+. Пры гэтым спецыфічны клеткавы адказ — адпаведна, у 2,7 і 2,5 раза. Працягласць паствакцынальнага імунітэту складае да 12 месяцаў.
Вакцына паказана для асоб 18 гадоў і старэйшых. ЦРБ запрашае жыхароў раёна прышчапіцца супраць COVID‑19. Вакцынацыя ў першую чаргу рэкамендуецца групам павышанай рызыкі развіцця цяжкага цячэння захворвання і высокай рызыкі заражэння. Гэта тычыцца ў тым ліку асоб з імунасупрэсіяй (у тым ліку з ВІЧ-інфекцыяй, аутоімнымі захворваннямі, анкалагічнымі захворваннямі і інш.), асоб ва ўзросце старэйшыя за 60 гадоў, асоб, якія знаходзяцца і працуюць ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання.
!Ахвотныя прышчапіцца ад каранавіруса могуць звяртацца ў паліклініку ЦРБ. Тэлефоны рэгістратуры: 8(02131) 6-50-57, +375 (29) 202-82-00. Задаць пытанні па імунапрафілактыцы можна таксама загадчыку паліклінікі (кабінет №13, 2-гі паверх), тэлефон: 8 (02131) 6-51-14.