«У вашых руках аўтарытэт Беларусі». Лукашэнка павіншаваў дыпламатаў з прафесійным святам

"В ваших руках авторитет Беларуси". Лукашенко поздравил дипломатов с профессиональным праздником

22 студзеня 2026

"У вашых руках аўтарытэт Беларусі". Лукашэнка павіншаваў дыпламатаў з прафесійным святам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў дыпламатычнай службы з прафесійным святам - Днём дыпламатычнага работніка. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"Вы выбралі справай свайго жыцця служэнне роднай Беларусі шляхам абароны і прасоўвання яе нацыянальных інтарэсаў на міжнароднай арэне. Айчынная дыпламатыя за сваю больш чым 100-гадовую гісторыю ўзяла самае лепшае ад некалькіх пакаленняў папярэднікаў і ўпэўнена будуе сваю працу на прынцыпах павагі і раўнапраўнага дыялогу з усімі дзяржавамі, умацавання дружбы і ўзаемавыгаднага партнёрства паміж народамі", - адзначаецца ў віншаванні.

"Сёння, у найскладанейшых геапалітычных умовах, у вашых руках аўтарытэт Беларусі як паўнапраўнага ўдзельніка лёсавызначальных сусветных працэсаў, што ўскладае на супрацоўнікаў сістэмы Міністэрства замежных спраў асаблівую адказнасць. Перакананы, вы з гонарам і шчырай самааддачай працягнеце рабіць усё ад вас залежнае для ўмацавання суверэнітэту нашай дзяржавы, павышэння рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі на гэтым пераломным этапе гісторыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам дыпламатычнай службы моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і надзейнага сямейнага тылу.

belta.by