У Вярхоўскім сельсавеце прайшоў Дзень Савета

В Верховском сельсовете прошел День Совета

Дайсці да кожнага чалавека, пачуць яго праблемы і дапамагчы ў іх вырашэнні – вось мэта Дзён Савета.

18 верасня жыхароў населеных пунктаў Вярхоўскага сельсавета сустракалі госці з Бешанковіч – прадстаўнікі ўлады і актыву раёна.

Пытанні, якія ўзнімалі сельчане, датычыліся гандлёвага, транспартнага, медыцынскага абслугоўвання, стану дарог, асвятлення, выдалення аварыйных дрэў і іншыя.

Многія з іх растлумачаны на месцы, тыя, што патрабуюць дадатковага разгляду, занесены ў пратакол даручэнняў. Прызначаны адказныя за іх вырашэнне выканаўцы.

Акрамя гэтага, з удзелам зацікаўленых прааналізавана работа па прыцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці, размешчанай на тэрыторыі сельсавета.

"Зара"