У ВДУ імя П.М. Машэрава прайшла навуковая канферэнцыя аб перспектывах культурнай спадчыны

В ВГУ им. П.М. Машерова прошла научная конференция о перспективах культурного наследия

11 лістапада 2025

У ВДУ ім. П.М. Машэрава прайшла навуковая канферэнцыя аб перспектывах культурнай спадчыны

Археалагічныя артэфакты, праблемы аднаўлення і кансервацыі помнікаў архітэктуры, выкарыстанне тэхналогій віртуальнай рэальнасці ў музеях, штучнага інтэлекту і ін– Вынесеныя на абмеркаванне пытанні маюць велізарнае значэнне для фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму маладога пакалення, якое павінна выхоўвацца на вопыце продкаў. У ходзе канферэнцыі прайшла прэзентацыя Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, які са студзеня 2026 года будзе даступны ўсім карыстальнікам. На электронным рэсурсе можна будзе ўбачыць фатаграфіі, кароткае апісанне помнікаў. А для спецыялістаў будзе прадстаўлена больш разгорнутая інфармацыя, – растлумачыў Дзяніс Юрчак.

Адна з актуальных тэм – ахова археалагічнай спадчыны і барацьба з незаконным пошукам і абаротам артэфактаў. Віцебшчына займае першае месца ў рэспубліцы па колькасці курганоў-могільнікаў і гарадзішчаў, якія прыцягваюць увагу чорных капальнікаў. Пакуль няма дакладнага механізму, як прадухіліць рабаванне такіх аб'ектаў. Неабходна ўдасканаленне заканадаўства. На гэтым завастрылі ўвагу ўдзельнікі канферэнцыі. Было ўзнята пытанне захаванасці культавых крыжоў, камянёў, якія пры пераносе іх у музеі не павінны губляць археалагічны, этнаграфічны, культуралагічны кантэксты.

– Часта ўзнікаюць дэбаты з нагоды разбураных помнікаў архітэктуры: захоўваць руіны ці аднаўляць з прымяненнем сучасных тэхналогій. Добрым прыкладам можа служыць Духоўскі кругляк у Віцебску. Пры яго ўзвядзенні былі адкрыты аўтэнтычныя фундаменты вежы замка XIV стагоддзя, якія аб'ядналі стылізаванай пад старажытнасць пабудовай, – акцэнтаваў увагу Дзяніс Юрчак.

У ходзе дыскусіі былі закрануты перспектывы беларускай спадчыны ў спісе ЮНЕСКА, у прыватнасці, захаванне, выкарыстанне і прасоўванне такіх помнікаў, якія маюць сусветную каштоўнасць і велізарнае значэнне для развіцця турызму.

Асаблівая ўвага была нададзена ахове воінскіх пахаванняў, гістарычнай памяці аб Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. Па колькасці помнікаў, брацкіх магіл Віцебшчына пераўзыходзіць сваіх суседзяў і падае прыклад клопату аб такіх аб'ектах.

У рамках канферэнцыі адбылася цырымонія перадачы каштоўнай пасылкі - жменька зямлі з радзімы савецкага салдата С. Аразбаева, ураджэнца вобласці Абай Казахстана, які загінуў пры вызваленні Віцебшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пахаваны каля вёскі Букштыны.

– Сёлета ў Вахце памяці, якая праходзіла на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, прымалі ўдзел пошукавікі з Казахстана. Яны і папрасілі перадаць на Віцебшчыну зямлю з радзімы іх земляка, – растлумачыў дырэктар Быхаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Магілёўскай вобласці Сяргей Жыжый.

Плануецца развеяць зямлю над магілай воіна.

vitebsk-region.gov.by