У Віцебску ўшанавалі лаўрэатаў абласнога этапу XVII рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года 2024»
5 сакавіка 2025
У Віцебску ўшанавалі лаўрэатаў абласнога этапу XVII рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года 2024»
Сёння ў Канцэртнай зале «Віцебск» ушанавалі лаўрэатаў абласнога этапу XVII рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года 2024».
- Жаночы лёс – гэта само па сабе высокае званне, - адзначыў Аляксандр Міхайлавіч. - Вы нас натхняеце, дзеля вас усё робіцца, дзеля вас і насуперак вам здзяйсняюцца ўсе ўчынкі. Хачу сказаць вам вялікі дзякуй, таму што, акрамя натхнення і духоўнай дапамогі мужчынам, вы паралельна многія рэчы, практычна невырашальныя, бярэце на свае далікатныя плечы. Вы клапоціцеся пра дом, вядзеце гаспадарку, сочыце за дзецьмі. Нізкі паклон вам ад усяго мужчынскага насельніцтва Віцебскага рэгіёна, вялікі дзякуй, што вы заўсёды побач і ў самай безнадзейнай сітуацыі даяце мужчынам промень надзеі. Дай Бог вам любові, здароўя, і хай у вас усё атрымліваецца!
А потым была цэлая россып прызнанняў у любові і цёплых слоў ад мужчын, добрых пажаданняў і настаўленняў.
У кожнай намінацыі пераможцамі сталі 6 жанчын. Сем з іх - рэктар ДУ дадатковай адукацыі дарослых «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі» Вольга Лапацінская, галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Наталля Неўша, урач-акушэр-гінеколаг, загадчыца філіяла жаночай кансультацыі №3 УЗ «Віцебскі абласны клінічны радзільны дом» Аксана Старанцова, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Дзіцячы дом горада Віцебска» Алена Пушкарова, дырэктар ААТ «Залатая падкава» Валянціна Крывянок, ветэран працы Таіса Мурашкевіч, начальнік аддзела студэнцкай творчасці і культурна-масавай дзейнасці Вольга Лясная будуць прадстаўляць нашу вобласць у Мінску на падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу.
vitebsk-region.gov.by