У Віцебску праходзіць прэзентацыя кнігі «Наш Прэзідэнт»

В Витебске проходит презентация книги «Наш Президент»

4 красавіка 2025

У Віцебску праходзіць прэзентацыя кнігі «Наш Прэзідэнт»

Эксклюзіўныя падрабязнасці аб стварэнні дакументальна-біяграфічнага нарыса «Наш Прэзідэнт» на прэзентацыі ў Віцебску раскрываюць удзельнікі аўтарскага калектыву – доктар педагагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Беларусі Аляксандр Радзькоў і старшыня саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік УП «Выдавецтва „Беларусь“» Аляксандр Карлюкевіч.

– Кніга ў агульным разуменні – гэта мастацкі вобраз пра асобу, нашага кіраўніка, краіну, 30-гадовую гісторыю пад кіраўніцтвам нашага лідара. Мы вельмі хацелі, каб гэтая кніга чыталася, каб кожны мог знайсці на старонках тое, над чым можна будзе падумаць, убачыць дакументы, прачуць характар і дух Прэзідэнта, – адзначыў Аляксандр Радзькоў.

У кнізе праведзена лінія «была-ёсць-будзе», пра тое, якую краіну Прэзідэнт узяў у свае рукі, як фарміраваў Беларусь, у якой цяпер мы жывем і працуем.

Намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў падкрэсліў, што кніга «Наш Прэзідэнт» адразу выклікала цікавасць у беларусаў і ўжо стала бестселерам. Яна цікавая як для прадстаўнікоў старэйшага пакалення, так і для моладзі.

– Зусім нядаўна 2 верасня на сцэне нашай ВНУ праходзіў адкрыты мікрафон з Прэзідэнтам. Гэта быў асаблівы дзень. Моладзь Віцебшчыны і ўсе мы да гэтага часу жывем тымі ўзрушаючымі эмоцыямі. Сёння ў нас яшчэ адна важная нагода – прэзентацыя кнігі «Наш Прэзідэнт», – адзначыла рэктар ВДУ імя П. Машэрава Валянціна Багатырова.

Аляксандр Карлюкевіч, кажучы пра асаблівасці працы над кнігай, падкрэсліў, што каласальны ўклад у стварэнне творчага праекта, яго арганізацыю ўнеслі Уладзімір Перцаў і Наталля Эйсмант.

vitebsk-region.gov.by