У Віцебску пройдзе XXXIX адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад»

В Витебске пройдет XXXIX открытый фестиваль авторской песни, поэзии и визуальных искусств «Витебский листопад»

Дзяржаўная ўстанова «Цэнтр культуры „Віцебск“» абвяшчае прыём заявак на ўдзел у XXXIX адкрытым фестывалі аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад». Фестываль адбудзецца з 23 па 26 кастрычніка 2025 года ў горадзе Віцебску пры падтрымцы Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Праграма фестывалю ўключае:

  • конкурс аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў;
  • гала-канцэрт лаўрэатаў, гасцей фестывалю і членаў журы з вызначэннем уладальніка спецыяльнай узнагароды «Прызнанне»;
  • цэрэмонію ўзнагароджання пераможцаў;
  • прэзентацыі выстаў, творчыя сустрэчы і адкрыты мікрафон.

Да ўдзелу запрашаюцца выканаўцы і творчыя калектывы ў намінацыях "Аўтарская песня", "Паэзія", "Візуальнае мастацтва" розных узроставых катэгорый ад 6 гадоў і старэй. Заяўкі прымаюцца да 21 верасня 2025 года.

Падрабязная інфармацыя аб умовах удзелу і патрабаваннях да конкурсных матэрыялаў размешчана ў Палажэнні аб фестывалі

З матэрыяламі аб фестывалі, які прайшоў у 2024 годзе, можна азнаёміцца па спасылцы: Архіў фестывалю
Фестываль «Віцебскі лістапад» з'яўляецца значнай культурнай падзеяй, якая аб'ядноўвае творчых людзей з розных рэгіёнаў і ўносіць уклад у развіццё фестывальных традыцый Рэспублікі Беларусь. Заяўка на ўдзел Дадатковая інфармацыя аб фестывалі на сайце: listopad.gck.by