У Віцебску стартаваў чэмпіянат Беларусі па скачках на батуце

В Витебске стартовал чемпионат Беларуси по прыжкам на батуте

5 верасня 2025

У Віцебску стартаваў чэмпіянат Беларусі па скачках на батуце

У Віцебску стартаваў чэмпіянат Беларусі па скачках на батуце. Больш за 70 спартсменаў з усёй краіны спаборнічаюць у некалькіх відах праграмы.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык. Ён пажадаў удзельнікам першынства высокіх спартыўных вынікаў, падкрэсліўшы, што тут сабраліся лепшыя спартсмены не толькі нашай краіны, але і свету.

– Гэта адзін са стартаў, які паўплывае на маючы чэмпіянат свету, – сказаў «ВВ» двухразовы алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч. – Мы паказваем прыкладна такія ж камбінацыі, якія будзем выконваць у лістападзе ў Іспаніі.

Адной з адметных рыс чэмпіянату Беларусі з'яўляюцца спаборніцтвы змешаных пар. Гэты адносна новы від праграмы ўведзены Міжнароднай федэрацыяй гімнастыкі для папулярызацыі скачкоў на батуце. Ён надае дадатковую відовішчнасць турнірам. Аднак у алімпійскую праграму пакуль не ўключаны.

– У спаборніцтвах змешаных пар буду скакаць з новай напарніцай – віцяблянкай Янай Лебедзевай, – працягвае Іван Літвіновіч. – З ёй мы каля месяца трэніраваліся. Паспрабуем здзівіць журы. Вядома, хацелася б выйграць ва ўсіх відах праграмы, але пераможа мацнейшы.

Крыніца