У Віцебскай вобласці на 9 жніўня прыбрана 26% плошчаў ад плана
Беларускія аграрыі намалацілі 3540,8 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,7 ц/га, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 9 жніўня, у Брэсцкай вобласці ўбрана 73,9% плошчаў ад плана (255,6 тыс. га), Віцебскай - 26% (94,2 тыс. га), Гомельскай - 51,9% (179,9 тыс. га), Гродзенскай - 36,7% (112,1 тыс. га), Мінскай - 41,4% (185,7 тыс. га), Магілёўскай - 33,9% (112,5 тыс. га).
Піваварны ячмень убраны з 26,6 тыс. га, што складае 48,8% ад плана, намалацілі 113,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 42,5 ц/га. Азімы рапс на збожжа ўбраны з 270 тыс. га, што складае 87,6% да ўборачнай плошчы, намалацілі 709,6 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26,3 ц/га.
Лён выцерабілі на 32,3 тыс. га, што складае 72,9% уборачнай плошчы. Абарочванне стужак лёну выканана на 10,07 тыс. га (31,2% да выцерабленага). Льнотраста паднята на 3,57 тыс. га (8,06% да ўборачнай плошчы).
Другі ўкос траў праведзены на 798,6 тыс. га (78,2% ад плана). Нарыхтавана 684,9 тыс. т сена (71,7% ад плана), 11 590,1 тыс. т сенажу (86,3%) і 317,1 тыс. т сіласу (1,66%).