У Віцебскай вобласці 29 мая пройдзе прафсаюзны прававы прыём
26 мая 2025
Прававыя інспектары працы галіновых прафсаюзаў адкажуць на пытанні па працоўным заканадаўстве, дапамогуць разабрацца ў нюансах сямейнага і пенсійнага права.
Пры неабходнасці аказваецца дапамога ў падрыхтоўцы зваротаў у адпаведныя службы і дзяржаўныя органы. Калі праблема патрабуе сур'ёзнага разбору, юрысты бяруць яе на кантроль.
Папярэдні запіс па тэлефоне 8 0212 26–18–48.
"Зара"