У Віцебскай вобласці створаны рабочыя групы па каардынацыі работы ўстаноў адукацыі ў складаных умовах надвор'я

В Витебской области созданы рабочие группы по координации работы учреждений образования в сложных погодных условиях

13 студзеня 2026

У Віцебскай вобласці створаны рабочыя групы па каардынацыі работы ўстаноў адукацыі ў складаных умовах надвор'я

Штодня ажыццяўляецца маніторынг умоў надвор'я, трымаюцца пад кантролем пытанні арганізацыі падвозу навучэнцаў, своечасовага ўстаранення сосулек, галалёду, залішняй снегавой нагрузкі на дахах будынкаў.

У галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама нагадалі, што рашэнне аб часовай адмене навучальных заняткаў у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі прымаецца мясцовымі выканаўчымі камітэтамі пры тэмпературы атмасфернага паветра ў 7.00 -25 °C і ніжэй пры хуткасці ветру больш за 3 м/с.

Кіраўніцтву ўстаноў адукацыі дадзена права абмежаваць знаходжанне навучэнцаў на вуліцы: дзецям да 3-х гадоў – пры тэмпературы ад -15 °C; ад -18 °C – дзецям ва ўзросце ад 3-х да 7-мі гадоў; дзецям старэйшыя за 7-мі гадоў – ад -22 °C.

У кожным раёне вобласці вызначаны і ўзгоднены з тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі ДАІ ўстановы адукацыі, якія знаходзяцца паблізу аўтамабільных дарог, дзе пры неабходнасці аператыўна будуць арганізаваны пункты часовага знаходжання грамадзян з забеспячэннем гарачага харчавання.

vitebsk-region.gov.by