У Віцебскай вобласці зафіксаваны першы пажар з-за выпальвання сухой расліннасці
17 сакавіка 2026
У Віцебскай вобласці зафіксавана першая пажар з-за выпальвання сухой расліннасці
Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя папярэджвае, што выпальваць сухую расліннасць катэгарычна забаронена! Гэта не толькі небяспечна, але і цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць.
У адпаведнасці з артыкуламі 16.40 і 16.41 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за незаконнае выпальванне сухой расліннасці прадугледжаны штраф ад 10 да 30 базавых велічынь, а за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах — штраф да 12 базавых велічынь. Калі агонь прычыніць значную шкоду, можа наступіць крымінальная адказнасць.
Забаронена:
- выпальваць сухую траву на прыдамавых участках, у садаводствах і на дачах;
- разводзіць вогнішчы пад кронамі дрэў і на тарфяных глебах;
- выкарыстоўваць лёгкаўзгаральныя вадкасці для распальвання.
Калі вы сталі сведкам гарэння сухой расліннасці, неадкладна тэлефануйце па нумарах 101 або 112 і пакіньце месца здарэння.
Беражыце сябе і навакольную прыроду!
"Зара"