У выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Лідэр» прайшла патрыятычная квэст-гульня, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
️«Дарогамі Перамогі»: патрыятычная квест-гульня, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшла ў выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Лідэр»
Маршрут складаўся з пяці станцый. Дзецям было прапанавана ўспомніць баявы шлях Герояў Савецкага Саюза, ураджэнцаў Бешанковіцкага раёна, расшыфроўваць зашыфраваныя ваенныя дэпешы, пераадолець паласу перашкод, навучыцца аказваць першую медыцынскую дапамогу і праявіць сваю творчасць.
У канцы гульні прагучалі словы падзякі салдатам Перамогі за наша мірнае жыццё, за наша шчасце і пажаданне ўсім, каб ніколі ў свеце не было вайны.