Ва ўстановах адукацыі Беларусі пачынаюцца ўнутраныя ўступныя выпрабаванні

Ва ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі сёння пачынаюцца ўнутраныя ўступныя выпрабаванні, паведамляе БЕЛТА.

Па 2 жніўня ўступныя выпрабаванні пройдуць у большасці ВНУ краіны. Па 27 ліпеня - ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС. На ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы - з 27 па 28 ліпеня. Унутраныя выпрабаванні ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях пройдуць з 27 ліпеня па 2 жніўня, у завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельгаспрофілю - з 6 па 15 снежня.

Залічэнне на бюджэт у большасці ВНУ пройдзе па 4 жніўня. У Ваеннай акадэміі, Інстытуце памежнай службы, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС, на ваенных факультэтах - па 29 ліпеня. У завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю - па 20 снежня. На платную форму навучання абітурыентаў залічаць па 10 жніўня. На завочку ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю - па 20 снежня.

Дадатковы набор на навучанне за кошт сродкаў бюджэту пройдзе з 5 па 7 жніўня. Інфармацыю аб наяўнасці вакантных месцаў можна будзе знайсці на сайтах вышэйшых навучальных устаноў.
Прыём дакументаў на навучанне на ўмовах аплаты для абітурыентаў, якім не трэба здаваць унутраныя ўступныя выпрабаванні, праводзіцца па 8 жніўня.

Скончыцца прыёмная кампанія ў ВНУ 10 жніўня - у апошні дзень залічэння платнікаў.