Падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг. памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Сяргей Кір'янаў дапытаў непаўналетняга вязня, вывезенага ў гады вайны на прымусовыя

Падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг. памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Сяргей Кір'янаў дапытаў непаўналетняга вязня, вывезенага ў гады вайны на прымусовыя работы ў Германію.
Так, падчас допыту ўраджэнка вёскі Жыльцы Суражскага раёна Віцебскай вобласці паведаміла некалькі страшных эпізодаў вайны.
На момант пачатку вайны ў той час дзяўчынцы было ўсяго толькі 13 гадоў, пражывала яна ў бацькоўскім доме з сястрой і цёткай. Бацькі памерлі яшчэ ў 1937 годзе. Сама вёска Жыльцы размяшчалася сярод лесу, немцаў не было, яны часам заязджалі, але на пастаяннай аснове не знаходзіліся. І вось у адзін з дзён лета 1942 года, з ранняй раніцы прыйшоў вялікі атрад немцаў (не менш за 50 чалавек), усе былі ў ваеннай форме. Гэтыя салдаты забралі дзвюх настаўніц (адна з іх па прозвішчы Цярэнцьева) і двух старшынь калгасаў (адзін з іх быў па прозвішчы Жыльцоў), якія пражывалі ў вёсцы, і змясцілі іх у недабудаваную школу. Забралі іх за меркаваную сувязь з партызанамі. Пасля катаванняў да абеду гэтага ж дня ўсіх палонных павесілі паблізу будынка школы, і так пакінуўшы павешанымі, салдаты сышлі. Хавалі ахвяр ужо родныя.
Але на гэтым пакуты жыхароў вёскі не скончыліся. Так, дзесьці ў перыяд канец жніўня – пачатак верасня 1943 года ў вёску верхам на конях прыехалі нямецкія салдаты (атрад невялікі, не больш за 10 чалавек), сабралі ўсіх жыхароў вёскі і пагналі ў вёску Верача Гарадоцкага раёна. Па прыходзе ў вёску Верача мясцовых жыхароў там не было, усе «хаты» былі пустымі. Жыхароў вёскі Жыльцы размеркавалі па дамах, дзе і прабылі яны тыдзень – два тыдні. Далей пагрузілі ўсіх жыхароў у таварныя вагоны (апошнія былі забітыя жыхарамі) і па чыгунцы накіравалі пад горад Баранавічы. Далей на пару дзён размясцілі ў лагер пад назвай «Лясны» (пад Баранавічамі), які размяшчаўся ў сасновым лесе і складаўся з баракаў, а па перыметры знаходзілася некалькі радоў калючага дроту і назіральныя вышкі вартавых. Далей пагрузіўшы ў таварныя вагоны, адправілі на прымусовыя работы ў Германію (працоўны лагер, размешчаны паблізу горада Берлін). Вызначылі працаваць на завод «Петрыкс», які размяшчаўся паблізу станцыі «Шэнавайдэ», дзе і прапрацавалі да вызвалення савецкімі войскамі ў 1945 г.
Па вяртанні ў родную вёску выявілі, што ніводнага дома не засталося, у сувязі з чым былі вымушаны пасяліцца ў горадзе Віцебску.
Вайну вёска не перажыла і адноўлена не была.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа С.А. Кір'янаў