У Жыткавіцкім раёне на пажары загінула двое дзяцей
12 снежня а 05-52 па тэлефоне 101 паступіла паведамленне аб тым, што гарыць жылы дом па адрасе: горад Жыткавічы, вуліца Якуба Коласа.
Па прыбыцці да месца выкліку ўстаноўлена, што дах дома гарыць адкрытым полымем, адбываецца гарэне ўнутры дома.
Рабоўнікамі МНС у пакоі ў непрытомным стане знойдзены двое дзяцей гаспадыні дома, якія былі вынесены на чыстае паветра і перададзены работнікам аховы здароўя. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў работнікамі хуткай медыцынскай дапамогі канстатавана смерць.
У ходзе разбіральніцтва ўстаноўлена, што да прыбыцця падраздзяленняў МНС маці чацвярых дзяцей прачнулася ад гуку спрацавалага аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і выявіла ў доме пажар, паспела вынесці з гарачага дома дваіх дзяцей.
У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцце столі і маёмасць у доме.
Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
МНС інфармуе: правярайце стан электраправодкі ў домаўладанні, не перагружайце электрасетку, а сыходзячы з дома, адключайце ўсе электрапрыборы, калі электрапрыбор не спраўны, не варта самастойна яго рамантаваць, даверце гэта прафесіяналам. У выпадку пажару не панікуйце.
У выпадку пажару не панікуйце, выклічце ратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112, паспрабуйце самастойна ліквідаваць узгаранне, калі вы бачыце, што не справіцеся самі з агнём, даверце гэта спецыялістам, прыкрыўшы органы дыхання мокрай анучай пакіньце будынак, дапамагаючы выбрацца з яго людзям, шчыльна зачыніце вокны і дзверы.