Вамі ганарыцца краіна! Лукашэнка ўручыў узнагароды заслужаным аграрыям Беларусі

"Вами гордится страна!" Лукашенко вручил награды заслуженным аграриям Беларуси

12 лістапада 2025

"Вамі ганарыцца краіна!" Лукашэнка ўручыў узнагароды заслужаным аграрыям Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды перадавікам аграпрамысловага комплексу. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці 11 лістапада, напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт павіншаваў усіх з надыходзячым прафесійным святам, пажадаўшы новых працоўных поспехаў - высокіх надояў і прываг, шчодрых ураджаяў. Але самае галоўнае - моцнага здароўя і добрага настрою ў сем'ях, каб было куды з задавальненнем вяртацца пасля цяжкага працоўнага дня. "Працаваць мы ўмеем. Усё астатняе - у нашых руках. Будзем здаровыя - мы зробім усё. І няхай заўсёды ў вашым доме і не толькі будзе добрае надвор'е. Цярпення вам, і няхай нараджаюцца дзеці - новае пакаленне беларускіх сейбітаў, беларускіх аграрыяў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, праца ў сельскай гаспадарцы, на роднай зямлі - найбольш каштоўная і цікавая, і сам кіраўнік дзяржавы з цеплынёй успамінае той час, калі жыў і працаваў на вёсцы. "Не рвіцеся ў гарады, - параіў Прэзідэнт. - Шануйце гэты час і памятайце так, па-сялянску: мы нідзе нікому не патрэбныя".

"Сёння час такі: калі ты сам прабіўся, калі ты будзеш напружвацца, Гасподзь табе дапаможа. І ты абавязкова даб'ешся таго, чаго хочаш, - працягнуў Аляксандр Лукашэнка. - Калі будзеш хадзіць, апусціўшы рукі, ты ў гэтым жыцці нічога не даб'ешся, будзеш хадзіць і плакацца: гэта ўлада не дала, агарод не пасеяў, не скасіў прысядзібны ўчастак, хмызнякі не прыбраў, дроў не насякаў... Будзеш хадзіць і плакацца".
Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь, вядома, сацыяльная дзяржава, але гэта не азначае аказанне падтрымкі ўсім запаОрдэнам Пашаны адзначаны заслугі аператара жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных ферм МТК "Германішкі" КСУП "Гудогай" Астравецкага раёна Гелены Дрэма, дырэктара ААТ "Хоцімскі ільнозавод" Мікалая Курзенькава, аператара машыннага даення ААТ "Рассвет імя К.П. Арлоўскага" Кіраўскага раёна Галіны Лёгкай, трактарыста-машыніста КУПСХП Верхнядзвінскага раёна "Коханавічы" Васіля Мароза і кіроўцы аўтамабіля ААТ "Шлях новы" Ляхавіцкага раёна Уладзіміра Пераможца.

Прысвоены ганаровыя званні заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Іх удастоены галоўны аграном СПК "Прагрэс-Верцялішкі" Гродзенскага раёна Іван Галавенка, аператар птушкафабрык і механізаваных ферм бройлернага цэха №1 ЗАТ "Серволюкс Агра" Магілёўскага раёна Таццяна Даўганосава, дырэктар ААТ "Святая Воля" Івацэвіцкага раёна Уладзімір Любушак, трактарыст-машыніст ААТ "Ціхінічы" Рагачоўскага раёна Андрэй Новікаў і начальнік цэха жывёлагадоўлі КСУП "Брылёва" Гомельскага раёна Вячаслаў Струк.

Работнікі АПК таксама ўдастоены медаля "За працоўныя заслугі" і Падзякі Прэзідэнта.

Акрамя ўзнагарод, у гэты ўрачысты дзень яшчэ адным падарункам для перадавікоў сельскай гаспадаркі стала экскурсія па Палацу Незалежнасці. Прасторныя і маштабныя залы не пакінулі гасцей абыякавымі. Тым больш многія з іх тут апынуліся ўпершыню. Магчымасць убачыць на свае вочы залы і кабінеты, дзе прымаюцца найважнейшыя і вызначальныя рашэнні для краіны, выпадае далёка не кожны дзень.

Пад уражаннем ад экскурсіі засталася Галіна Лёгкая - аператар машыннага даення ААТ "Рассвет ім. К.П. Арлоўскага" у Кіраўскім раёне. Жанчына працуе на гэтым прадпрыемстве больш за 20 гадоў. За шматгадовую працу і дасягненне высокіх вынікаў кіраўнік дзяржавы ўручыў Галіне Лёгкай ордэн Пашаны.

"Заслуга ў высокіх паказчыках гаспадаркі, вядома ж, не толькі мая. Гэта ж праца ўсяго калектыву. Мы заўсёды адзін аднаго падтрымліваем, падмяняем, калі трэба. Калегі і родныя, калі даведаліся, што мне ўручаць такую ўзнагароду, парадаваліся за мяне. І я ім удзячна за падтрымку", - прызналася Галіна Лёгкая.

Дарэчы, у жніўні "Рассвет ім. К.П. Арлоўскага" наведваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка цікавіўся, як ідуць справы ў гаспадарцы, падрабязна распытаў старшыню аб паказчыках работы аграрыяў і адзначыў, што справы ў "Рассвеце" ідуць нядрэнна.

"Прыемна, што Прэзідэнт надаў увагу нашай гаспадарцы. Думаю, далей мы будзем толькі прыбаўляць. Ведаю, што ў нас збіраюцца будаваць новы комплекс, цяпліцу. Таму ўсё будзе ў парадку", - упэўнена Галіна Лёгкая.

Яе калега Наталля Раманчук атрымала Падзяку Прэзідэнта. Жанчына працуе аператарам машыннага даення на малочна-таварнай ферме "Дубаўцы" сельгаспрадпрыемства "Племзавод Россь" з 2018 года. Хоць стаж работы на ніве сельскай гаспадаркі ў цэлым у жанчыны ўнушальны - больш за 30 гадоў.

"Сама я нарадзілася ў Літве, але ў 1992 годзе пераехала з бацькамі ў Беларусь. Вучылася ў сельскагаспадарчым тэхнікуме ў Пінску, пасля чаго доўгі час працавала ў мясным цэху. А сем гадоў таму перайшла на ферму, аб чым не шкадую", - сказала Наталля Раманчук.

Па словах жанчыны, сваёй працы яна зусім не саромеецца. "Калі пытаюцца, кім я працую, я адказваю: "Вам па-простаму ці прыгажэй? Калі па-простаму, то даярка. Калі прыгажэй, то аператар машыннага даення", - з усмешкай дадала яна.

Экскурсія не пакінула яе абыякавай: "Раней бачыла гэтыя залы толькі па тэлевізары. А калі бачыш іх наяве, то ўражанні, вядома, зусім іншыя. Шкада, не атрымалася ўзяць з сабой сына, хоць ён вельмі прасіў", - сказала Наталля Раманчук.

Яшчэ адзін ветэран сельскай гаспадаркі - Васіль Мароз - атрымаў ад Прэзідэнта ордэн Пашаны. Мужчына працуе механізатарам сельскагаспадарчага прадпрыемства Верхнядзвінскага раёна "Коханавічы". За амаль 40 гадоў працы Ва