Ваша бяспека — ў вашых руках

«Ваша бяспека – у Вашых руках». Мы часта чуем гэтую фразу. Але для таго, каб грамадзяне маглі ў поўнай меры клапаціцца пра сваю бяспеку, яны павінны ведаць пра яе як мага больш. Таму супрацоўнікі МНС вядуць актыўную пажарна-прафілактычную працу з землякамі ў працоўных калектывах, установах адукацыі і на сельскіх сходах. Бешанковіцкі раён наведаў намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксей Мікалаевіч Макеенка, які правёў сустрэчу з жыхарамі аграгарадка Бочаркава Бешанковіцкага раёна.

«Ваша бяспека – у Вашых руках». Мы часта чуем гэтую фразу. Але для таго, каб грамадзяне маглі ў поўнай меры клапаціцца пра сваю бяспеку, яны павінны ведаць пра яе як мага больш. Таму супрацоўнікі МНС вядуць актыўную пажарна-прафілактычную працу з землякамі ў працоўных калектывах, установах адукацыі і на сельскіх сходах.

Бешанковіцкі раён наведаў намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксей Мікалаевіч Макеенка, які правёў сустрэчу з жыхарамі аграгарадка Бочаркава Бешанковіцкага раёна.

Аляксей Мікалаевіч азнаёміў прысутных з аператыўнай абстаноўкай па пажарах, якая складваецца на тэрыторыі вобласці і раёна, прывёў прыклады і абставіны гібелі людзей ад знешніх прычын, акцэнтаваўшы ўвагу на фактах гібелі людзей па прычыне злоўжывання спіртнымі напоямі і курэнні ў пасцелі. Прадстаўнік МНС спыніўся больш падрабязна на гібелі дзяцей, абазначыўшы праблему пакідання непаўналетніх без нагляду. Абмеркавалі таксама пытанні выканання правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печанага ацяплення і электраабсталявання. Нагадаў А. М. Макеенка і пра неабходнасць падтрымання ў спраўным стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Пасля выступлення Аляксей Мікалаевіч накіраваўся ў Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, дзе ў

прысутнасці з работнікамі аддзела складам падведзены вынікі работы аддзела па НС за 2019 год, указана на ўсе наяўныя недахопы, а таксама абазначаны прыярытэтныя напрамкі ў далейшай рабоце.