Ваша бяспека — ў вашых руках
«Ваша бяспека – у Вашых руках». Мы часта чуем гэтую фразу. Але для таго, каб грамадзяне маглі ў поўнай меры клапаціцца пра сваю бяспеку, яны павінны ведаць пра яе як мага больш. Таму супрацоўнікі МНС вядуць актыўную пажарна-прафілактычную працу з землякамі ў працоўных калектывах, установах адукацыі і на сельскіх сходах.
Начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Кірыл Мядзель і намеснік начальніка Аляксей Голуб правялі сустрэчы з працоўнымі калектывамі малочна-таварнай фермы сельскагаспадарчага прадпрыемства «Свіціна» і раённай бібліятэкі.
Ратавальнікі ў сваіх выступленнях рабілі акцэнт на фактах гібелі людзей па прычыне злоўжывання спіртнымі напоямі і курэння ў ложку, бо большасць пажараў, на якіх загінулі людзі, адбыліся па віне халатнасці саміх уладальнікаў жылля.
Акрамя гэтага ратавальнікі нагадалі грамадзянам пра забарону выпальвання сухой расліннасці: у Беларусі ўжо ёсць першыя выпадкі гібелі людзей на такіх пажарах, і хоць у Віцебскай вобласці яшчэ месцамі ляжыць снег, аднак не за гарамі цёплы час года, а значыць, многія захочуць навесці парадак на прысядзібнай тэрыторыі. Кіраўніцтва аддзела выразна вызначыла, як можна распальваць вогнішчы і якія наступствы могуць наступіць ад травяных палоў.
Абмеркавалі таксама пытанні выканання правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печанай ацяплення і электраабсталявання.