Важна ведаць аб сродках забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння, якія рэалізуюцца

Тэхнічны рэгламент Еўразійскага эканамічнага саюза
«Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі
і пажаратушэння» (ТР ЕАЭС 043/2017) (далей – ТР ЕАЭС 043/2017) устанаўлівае абавязковыя для прымянення і выканання на тэрыторыях дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку Рэспублікі Беларусь патрабаванні да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння (далей – прадукцыя), а таксама патрабаванні
да маркіроўкі гэтых сродкаў для забеспячэння іх свабоднага перамяшчэння
на тэрыторыях гэтых дзяржаў.

Згодна з пунктам 88 ТР ЕАЭС 043/2017 на прадукцыю павінна наносіцца маркіроўка, якая змяшчае інфармацыю аб найменні, тыпе (відзе), марцы, мадэлі, прызначэнні, асноўных тэхнічных параметрах
і характарыстыках, таварны знак і (або) найменне вытворцы,
а таксама аб краіне-вытворцы.

Пры гэтым маркіроўка павінна быць нанесена на рускай і (або) беларускай мове. Калі маркіроўку немагчыма нанесці непасрэдна на прадукцыю, то маркіроўка павінна быць нанесена на ўпакоўку і ўнесена
ў тэхнічную дакументацыю (пашпарт, кіраўніцтва па эксплуатацыі і г.п.), якая пастаўляецца з прадукцыяй.

Найбольш часта сустракаемай у рэалізацыі на тэрыторыі раёна прадукцыяй, якая падлягае

пацвярджэнню адпаведнасці з'яўляецца:

 

Найменне прадукцыі

Спосаб пацвярджэння адпаведнасці

Сродкі вогнеаховы

Сродкіогнеаховы драўніны і матэрыялаў на яе аснове

Сертыфікацыя

Вырабы погонныя электрамантажныя

Вырабы погонныя электрамантажныя з неметалічных матэрыялаў (плінтусы з кабель-каналам, скрынкі, гафрыраваныя трубы і г.п. )

Сертыфікацыя

Вогнетушыцелі

Пераносныя вогнетушыцелі

Сертыфікацыя

Перасоўныя вогнетушыцелі

Сертыфікацыя

Сістэмы пажарнай сігналізацыі, сістэмы перадачы паведамленняў аб пажары, сістэмы апавяшчэння і кіравання эвакуацыяй людзей пры пажары

Датчыкі пажарныя (аўтаномныя)

Сертыфікацыя

 

Пацвярджэнне працэдур абавязковай ацэнкі адпаведнасці і наяўнасць дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці прадукцыі пры яе продажы ажыццяўляецца адным са спосабаў*:

наяўнасцю на прадукцыі і (або) на яе спажывецкай упакоўцы маркіроўкі адзіным знакам абарачэння прадукцыі на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза «» або «» (далей – знак ЕАС), сапраўднымі сертыфікатамі адпаведнасці або дэкларацыямі аб адпаведнасці, або іх электроннымі формамі, засведчанымі электронным лічбавым подпісам, або іх копіямі, засведчанымі пастаўшчыкамі (вытворцамі) прадукцыі, або ксеракопіямі, выкананымі з іх сапраўдных дакументаў;

наяўнасцю на прадукцыі і (або) на яе спажывецкай упакоўцы маркіроўкі адзіным знакам ЕАС, указаннем у суправаджальных дакументах, якія пацвярджаюць набыццё (паступленне) прадукцыі, рэгістрацыйных нумароў сертыфікатаў адпаведнасці або дэкларацый
аб адпаведнасці ў адзіным рэестры
 выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці
і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці, дат рэгістрацыі
і спынення дзеяння (тэрмінаў дзеяння) гэтых дакументаў
з прадастаўленнем магчымасці спажыўцу па яго просьбе ўпэўніцца ў наяўнасці інфармацыі аб гэтых дакументах у адзіным рэестры выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці.

Згодна з пунктам 118 ТР ЕАЭС 043/2017 знак ЕАС наносіцца на кожную адзінку прадукцыі і павінен быць выразнай і зразумелай выявай на працягу ўсяго тэрміну службы сродку забеспячэння пажарнай бяспекі
і пажаратушэння, а таксама на тэхнічную дакументацыю і ўпакоўку.

Выпуск у зварот (рэалізацыя, прапанова да рэалізацыі) прадукцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без дакументаў аб ацэнцы
яе адпаведнасці патрабаванням ТР ЕАЭС 043/2017, а таксама прадукцыі
з парушэннем патрабаванняў гэтага рэгламенту (у тым ліку без маркіроўкі
(не поўнай маркіроўкі) і (або) знака ЕАС) у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 24.7 і часткай 1 артыкула 24.8 Кодэкса Рэспублікі Беларусь
аб адміністрацыйных правапарушэннях уцягне накладанне штрафу ў памеры да 15 базавых велічынь на службовую асобу, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100% ад кошту прадукцыі, а на юрыдычную асобу – да 100% ад кошту прадукцыі.

Для выключэння парушэнняў норм заканадаўства пры продажы прадукцыі неабходна праводзіць яе ўваходны кантроль на наяўнасць дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці (сертыфікат або дэкларацыя,
у залежнасці ад формы пацвярджэння адпаведнасці), знакаЕАС
і неабходнай маркіроўкі шляхам сверкі суправаджальных дакументаў непасрэдна з прадукцыяй, сверкі статусу дакументаў аб ацэнцы
яе адпаведнасці з адзіным рэестрам выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці ў глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт (
QR-код).

Асаблівую ўвагу неабходна надаваць даце вырабу прадукцыі, так як яна ў абавязковым парадку павінна адпавядаць перыяду тэрміну дзеяння дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці (выключэнне сертыфікацыі партыі прадукцыі).

 

Дадатковую інфармацыю альбо кансультацыю можна атрымаць
у работнікаў сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага РАНС па адрасе:г.п.Бешанковічы. вул.Урыцкага, 100, або па тэлефоне 8 (02131) 6 51 55.