Учора прайшло спартыўнае спаборніцтва па арыентаванні на мясцовасці «Экатропа – 2026»

Вчера прошло спортивное соревнование по ориентированию на местности «Экотропа – 2026»

25 чэрвеня 2026

На мінулым тыдні прайшло спартыўнае спаборніцтва па арыентаванні на мясцовасці «Экасцежка – 2026»

Удзельнікамі яркай падзеі сталі чатыры каманды, якія прадстаўляюць райвыканкам, цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, аддзел па адукацыі і райкам БРСМ.

Мерапрыемства разгарнулася на экасцежцы «Ляснымі тайнамі», якая была адкрыта ў райцэнтры летась. 

Арганізатары не выпадкова выбралі гэтае месца, бо маршрут з тэматычнымі лакацыямі як нельга лепш падыходзіць для спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні. Тут кожны ўдзельнік змог не толькі праверыць сваю фізічную падрыхтоўку і навыкі работы з картай і компасам, але і дакрануцца да гісторыі роднага краю.

Учорашняе спаборніцтва стала яшчэ адным пацвярджэннем таго, што новы турыстычны аб'ект запатрабаваны для правядзення самых розных мерапрыемстваў - ад сямейных прагулак да камандных спартыўных гульняў.

Удзельнікі «Экасцежкі – 2026» з энтузіязмам пераадольвалі дыстанцыю, спаборнічаючы ў хуткасці і дакладнасці арыентавання на незнаёмай мясцовасці. 

Вынікі спаборніцтва будуць аб'яўлены падчас раённага турслёту, які стартуе ўжо ў гэту пятніцу.

"Зара"