Учора ў сацыяльнай службы Бешанковіцкага раёна быў падвойны свята — прафесійнае і 25-годдзе з дня ўтварэння ТЦСАН

Вчера у социальной службы Бешенковичского района был двойной праздник — профессиональный и 25-летие со дня образования ТЦСОН

6 студзеня 2026

На мінулым тыдні ў сацыяльнай службы Бешанковіцкага раёна было двайное свята — прафесійнае і 25-годдзе з дня ўтварэння ТЦСАН

Урачыстае мерапрыемства прайшло ў РЦК, дзе сабраліся супрацоўнікі і ветэраны сферы, а таксама шматлікія ганаровыя госці.

Павіншаваць людзей, якія заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу іншым і з цеплынёй ставяцца да сваёй важнай, хоць і няпростай, працы, прыйшлі старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч, старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Ерашоў, намеснік старшыні райвыканкама Алена Баранава і кіраўнік справамі райвыканкама Ніна Радзіч.

Свой юбілей ТЦСАН Бешанковіцкага раёна сустрэў згуртаванай камандай з высокім кадравым патэнцыялам і бясцэнным вопытам працы ў галіне.

"Зара"