Учора ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання ТЦСАН панавала сапраўдная святочная атмасфера!
30 снежня 2025
Напярэдадні ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання ТЦСАН панавала сапраўдная святочная атмасфера!
З навагоднімі і каляднымі віншаваннямі да пражываючых завіталі дарагія госці: намеснік старшыні райвыканкама Алена Баранова, кіраўнік справамі райвыканкама Ніна Родзіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Аўчыннікава, намеснік кіраўніка гаспадаркі «Пшанічны двор» і спонсар навагодніх падарункаў Іван Худалей, «сярэбраныя» валанцёры з групы «Пазітыў».
Добры настрой і яркія нумары дарылі артысты Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў.
У зале гучалі кранальныя песні і запальныя навагоднія мелодыі, а госці дарылі салодкія падарункі, самыя цёплыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і, вядома, радасных імгненняў у надыходзячым годзе!
"Зара"