Велапрабег "Дарогамі Перамогі" сёння прайшоў у Бешанковічах

Велопробег "Дорогами Победы" сегодня прошёл в Бешенковичах

6 мая 2026

Удзел у мерапрыемстве, прысвечаным 81-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прыняло больш за 30 землякоў - прадстаўнікі "сярэбранага ўзросту" і моладзь.

Стартаваў велапрабег ля помніка камсамольцам і моладзі ў Парку камсамольцаў. 

Пасля невялікага экскурсу ў гісторыю ад старэйшага навуковага супрацоўніка раённага гісторыка-краязнаўчага музея Станіслава Леаненкі землякі адправіліся дарогамі Перамогі. 

Іх шлях ляжаў праз пантонны мост, да памятнага знака ў гонар 186-й стралковай дывізіі, да брацкіх магіл, дзе пахаваны савецкія воіны і партызаны, вязні Бешанковіцкага гета, ахвяры вайны. Наведалі Курган Славы і Алею Славы. Завяршылася падарожжа ля Алеі Герояў, ураджэнцаў раёна...

"Зара"