Вярнуўшыся з VII Усебеларускага народнага сходу, дэлегаты перш за ўсё абмеркавалі прынятыя на ЗНС рашэнні ў сваіх працоўных калектывах

Вернувшись с VII Всебелорусского собрания, делегаты первым делом обсудили принятые на ВНС решения в своих трудовых коллективах

24 снежня 2025

Вярнуўшыся з VII Усебеларускага народнага сходу, дэлегаты перш за ўсё абмеркавалі прынятыя на ЗНС рашэнні ў сваіх працоўных калектывах

Уражаннямі ад выступлення Прэзідэнта з калегамі падзялілася Галіна Салоха, дэлегат ЗНС, інспектар па кадрах УКП ЖКГ "Бешанковіцкі камунальнік".

"Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка — гэта лідар, які шчыра перажывае за будучыню кожнага грамадзяніна Беларусі, — упэўнена дэлегат. — Яго выступленні ўражваюць значна мацней, калі знаходзішся менавіта ў зале, адчуваеш моц і ўпэўненасць, што зыходзяць ад Прэзідэнта".

Як падкрэсліла Галіна Салоха, пад кіраўніцтвам Прэзідэнта краіна дасягнула значных поспехаў, зроблена нямала важных крокаў, наперадзе яшчэ больш перспектыў і магчымасцей.

На гэта нацэлена і Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў.

"Зара"