Увесь асабовы склад ДАІ Віцебскай вобласці будзе задзейнічаны на прафілактыцы ДТЗ 13 і 14 снежня
У гэтыя дні на Віцебшчыне пройдзе акцыя «Бяспечная вобласць!»
Інспектары правядуць адпрацоўку асноўных аўтадарог у рэжыме змешанага кантролю па папярэджанні парушэнняў ПДР, звязаных з выездам на паласу сустрэчнага руху і перавышэннем хуткасных рэжымаў.
Работа будзе накіравана і на недапушчэнне кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі.
Што тычыцца пешаходаў, то супрацоўнікі ДАІ будуць звяртаць увагу на іх фізічны стан, а таксама на наяўнасць святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак.
Гэтыя меры абумоўлены павелічэннем колькасці ДТЗ у Віцебскай вобласці.