Вясна сёлета прыйшла нечакана рана, у сувязі з чым на месяц раней у рэспубліцы пачаліся сезонныя выпальванні сухой травы. Згодна са статыстыкай у 2019 годзе ў экасістэмах адбыўся 2 691 пажар на агульнай плошчы 11 333 га. Ратавальнікі ліквідавалі 520 лясных пажараў.
Нягледзячы на такія лічбы статыстыкі, жаданне пазбавіцца з дапамогай запаленай запалкі ад смецця і мінулагодняй травы ў грамадзян не знікае. Першыя выпадкі ўзгарання сухой расліннасці былі зафіксаваны яшчэ ў сярэдзіне лютага – цёплае надвор'е паспрыяла навядзенню парадку на прысядзібных участках. Большасць такіх пажараў - вынік чалавечай неасцярожнасці пры абыходжанні з агнём. Злую жарт з людзьмі іх жа халатнасць і грэбаванне элементарнымі правіламі бяспекі згулялі ўжо не раз, што даказваюць шматлікія прыклады з аператыўных зводак:
17 лютага гэтага года надзвычайнае здарэнне адбылося ў адным з пасёлкаў непадалёк ад г. Дзятлава. 32-гадовы мужчына наводзіў парадак на прысядзібнай тэрыторыі, спальваючы смецце. У нейкі момант аступіўся і ўпаў у агонь. Пацярпелы з апёкамі 30% цела быў шпіталізаваны.
23 сакавіка мінулага года пажар адбыўся ў Астравецкім раёне. Гаспадары спальвалі смецце, полымя з прысядзібнай тэрыторыі перакінулася на жылы дом. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Навядзенне парадку скончылася пажарам у адной з вёсак Смаргонскага раёна. Мясцовы жыхар спальваў на вогнішчы смецце. Адчуўшы сябе дрэнна, зайшоў у дом прыняць лекі, а калі вярнуўся, полымя па траве ўжо распаўсюдзілася на суседскі двор, які знаходзіцца за пяцьдзясят метраў ад вогнішча. Пенсіянер спрабаваў спыніць агонь, але марна. За секунды полымя ахапіла хлеў і дах дома…
Як бачым, праблема спальвання бытавога смецця з'яўляецца актуальнай з году ў год і займае асобнае месца сярод прычын узнікнення паловаў. Аднак, імкненне навесці парадак часам прыводзіць да самых цяжкіх наступстваў:
25 красавіка 2019 года з шматлікімі апёкамі ў раённую бальніцу быў шпіталізаваны мужчына. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў адным з дачных таварыстваў Мінскага раёна. Ад вогнішча,
у якім пенсіянер паліў смецце, загарэлася і сухая трава. Спрабуючы справіцца з полымем самастойна, загінула яго сястра.Варта адзначыць, што травяныя палы хутка распаўсюджваюцца, асабліва ў ветраныя дні. Агонь раздуваецца імгненна, яго вельмі складана ўтрымаць і спыніць. Палы сухой травы могуць прывесці да ўзгарання дачных пабудоў, драўляных дамоў. Мінулагодняя трава хутка высыхае на моцным вясновым сонцы і лёгка загараецца ад любой кінутай запалкі або цыгарэты:
4 нежылыя дамы, 2 дачы і 11 пабудоў былі пашкоджаны ў выніку пажару травы ў адной з вёсак Смаргонскага раёна
На жаль, здараюцца выпадкі, калі ад неасцярожнага абыходжання з агнём пакутуюць не толькі дарослыя, але і дзеці. Вядома, у асноўным адказнасць за гэта ляжыць на бацьках, якія не надаюць належнай увагі пытанням бяспекі:
26 жніўня мінулага года надзвычайнае здарэнне адбылося ў Брагінскім раёне. 13-гамесцах прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу да 12 базавых велічынь. У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры наступае крымінальная адказнасць (арт. 270, 276 Крымінальнага кодэкса РБ).
Як мы бачым, вінаватымі амаль усіх узгаранняў з'яўляюцца самі жыхары. Аднак не спыняе іх нават матэрыяльнае пакаранне:
29 сакавіка 2019 года жыхарка адной з вёсак Чавускага раёна выдаліла з топкі печы попел і выкінула на вуліцу каля дома, не вытрымаўшы бяспечную адлегласць да будынкавыгаралых участкаў складае больш за 2 га.
МНС Беларусі нагадвае, неабходна быць асцярожнымі пры навядзенні парадку на тэрыторыі прыватных жылых дамоў, дач:
- вывезіце смецце ў спецыяльна адведзенае месца;
- калі без спальвання не абысціся, выберыце пляцоўку так, каб выключыць пажар, адлегласць да будынкаў і збудаванняў павінна быць не менш за 10 м, ад ляснога масіву – 20 метраў, 30 метраў ад месцаў, дзе складзіруецца сена або салома. Паліць адходы можна толькі ў неветранае надвор'е, полымя трэба пастаянна кантраляваць, ні ў якім выпадку не пакідаць без нагляду;
- не забывайце пра вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, лапату;
- выпальванне сухой расліннасці, пожніўных рэшткаў, травы на корані катэгарычна забараняецца.
Яшчэ адна вясновая «праблема» - гэта аматараў адпачынку на прыродзе. Адпраўляючыся на «шашлыкі», народ выбірае маляўнічыя месцы. Але, з'язджаючы, людзі пакідаюць горы смецця, бітае шкло, пластыкавыя бутэлькі. Забываюць патушыць вогнішча, і кідаюць у траву недакуркі. А ведь порывом ветра огонь разносится на большие расстояния, сжигая все на своем пути.
Каб адпачынак на прыродзе быў сапраўды бяспечным:
- старанна прадумайце ўсе меры бяспекі пры правядзенні адпачынку і забяспечце іх няўхільнае выкананне як дарослымі, так і дзецьмі;
- мангал або грыль усталёўвайце як мінімум на адлегласці 4 метраў ад дома. Пры распальванні ні ў якім разе нельга выкарыстоўваць гаручыя вадкасці;
- не пакідайце ў месцах адпачынку непатушаныя вогнішчы, запалкі, недакуркі, шкляныя бутэлькі (на сонцы яны працуюць як павялічвальныя шкла, факусуюць сонечнае святло і падпальваюць траву, мох і г.д.);
- не праходзьце міма палаючай травы, пры немагчымасці патушыць пажарсваімі сіламі, паведамляйце аб узгараннях у дзяжурную службу МНС па тэл. «101,112».
Будзьце асцярожныя з агнём! Ваша бяспека залежыць ад Вас.