Весткі з палёў: у раёне працягваецца актыўная ўборка ўраджаю і нарыхтоўка кармоў
25 жніўня 2025
Весткі з палёў: у раёне працягваецца актыўная ўборка ўраджаю і нарыхтоўка кармоў
У раёне працягваецца бітва за ўраджай.
Паралельна ідзе нарыхтоўка кармоў. А яшчэ аграрыі закладваюць ураджай будучага года.
Жніво перасягнула экватар
Паводле інфармацыі райсельгасхарчу, на 20 жніўня ў раёне ўбрана 5729 гектараў збожжавых і зернебабовых культур, або 59% ад плана. Намалочана 20606 тон, ураджайнасць — 36 ц/га.
Сонечныя дні дазволілі аграрыям павялічыць тэмп уборкі, і вось зноў дажджы, зноў праца ў «экстрэмальных» умовах… Тым не менш, яна не спыняецца. На палях, дзе працуюць камбайны, дзяжурыць магутная тэхніка, гатовая ў любы момант «выратаваць» агракараблі з «палону». На поўную магутнасць запушчаны збожжасушыльныя комплексы. Усе датычныя да ўборкі разумеюць — ім даверана сабраць з палёў тое, што было беражліва высеяна, некалькі разоў падкормлена. Колькі працы ўкладзена!
Практычна ўсе гаспадаркі завяршылі ўборку азімага рапсу. Свае палі засталося ўбраць КФГ «Пшанічны Двор» і ЗАТ «Віцебскаграпрадукт». На дадзены момант па раёне намалочана 3250 тон алею рапсу, сярэдняя ўраджайнасць — 20,1 ц/га.
На чарзе — зернебабовыя
У раёне стартавала ўборка зернебабовых культур.
Першымі да гэтага віду работ прыступілі працаўнікі ЗАТ «АСБ-Агра Наватар». На ўчарайшні дзень са 120 запланаваных гектараў убрана 105 гектараў, абоХлебаробы Бешанковіччыны набліжаюцца да фінішу па пастаўках збожжа ў кошт дзяржаўных патрэб.
Заданне па рапсе перавыканана. На ААТ «Віцебскі МЭЗ» здадзена больш за 927 тон насення рапсу, або 103% ад задання.
На прадпрыемствы хлебапрадуктаў краіны ад аграрыяў нашага раёна адпраўлена 3122 тонны збожжа, або 84,39% ад задання.
Зелены канвеер не спыняецца
Бешанковіцкія працаўнікі вёскі працягваюць нарыхтоўку кармоў. На 20 жніўня па раёне нарыхтавана больш за 14,5 тысячы тон кармавых адзінак, або 15,12 к. адз. на ўмоўную галаву.
Другім укосам скасілі 2031 га, або 47,2% ад плана. Няблага папрацавалі аграрыі і ў першы ўкос, скасілі і ўбралі корму на плошчы 6268 га.
У райсельгаспрадзе адзначаюць: як самы эфектыўны від кармоў у гэтым годзе паказала сябе люцэрна. Напрыклад, у ЗАТ «АСБ-Агра Наватар» гэту культуру, прычым у чыстым выглядзе, вырошчваюць на плошчы 234 га.
➢ Дарэчы, з 45,5 тысячы тон нарыхтаванага ў раёне сенажу 4,2 тысячы тон сціснуты ў стрэтч-плёнку.
Запас на будучы ўраджай
Актыўна вядуцца работы і на сяўбе азімага рапсу. У цэлым па раёне пасеяна 958 га гэтай культуры ад 2150 запланаваных, або 44,6%. Поўнасцю выканалі свой план працаўнікі Ульскага каледжа. Добрыя тэмпы на сяўбе дэманструюць сейбіты ГП «ПалітаддзелецАгра» (73,3%), СУП «Вядзярава» (68,3%), КФХ «Пшанічны Двор» (63,6%).