Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Несцеравіч Карась прымаў віншаванне ад калектыву пракуратуры

Самы старэйшы сярод нашых землякоў ветэран Вялікай Айчыннай вайны – Сяргей Несцеравіч – у сакавіку бягучага года адсвяткаваў 100-гадовы юбілей. Нягледзячы на свой паважаны ўзрост, франтавік усё так жа знаходзіцца ў здароўі. Ён чалавек мэтанакіраваны і жыццярадасны.
Сяргея Несцеравіча прызвалі ў Чырвоную Армію ў 1940 годзе, дзе ён праходзіў службу ў пяхотным палку, а затым у авіяцыі. Працуючы авіямеханікам, не шкадуючы сіл, рыхтаваў баявыя машыны да выканання ўскладзеных задач.
За заслугі перад Радзімай на кіцелі ветэрана сярод многіх узнагарод красуюцца ордэн Айчыннай вайны II ступені і медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.».
Прыемнай нечаканасцю для Сяргея Несцеравіча стала віншаванне ад калектыву пракуратуры раёна, якое былы франтавік прымаў з уласцівай вытрымкай і ўсмешкай.

Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа С.А. Кір'янаў