Ветэрану працы ўстанавілі аўтаномны пажарны апавяшчальнік
У Бешанковіцкім раёне працягваецца работа па павышэнні пажарнай бяспекі жыхароў, якія маюць патрэбу ў асаблівай увазе. У рамках шырокамаштабнай акцыі, прысвечанай эфектыўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, быў здзейснены яшчэ адзін важны адрасны візіт.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама сумесна з прадстаўнікамі РАНС устанавілі аўтаномны пажарны апавяшчальнік ветэрану ўпраўлення па працы Марыі Фёдараўне Дамарацкай. Спецыялісты наведалі жанчыну на доме, дапамаглі размясціць прыладу і растлумачылі правілы яе эксплуатацыі.
Марыя Фёдараўна шмат гадоў добрасумленна працавала ў сістэме ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, сёння такая дапамога і ўвага для яе асабліва важныя. Устаноўка АПА істотна павышае ўзровень бяспекі, дазваляючы своечасова выявіць задымленне і падаць гучны папераджальны сігнал.
Падчас візіту прадстаўнікі РАНС таксама нагадалі правілы эксплуатацыі прыбора і расказалі аб дзеяннях пры яго спрацоўванні.
Супрацоўнікі ўпраўлення па працы і па сумяшчальніцтве былыя калегі Марыі Фёдараўны адзначылі, што такія мерапрыемствы дапамагаюць не толькі забяспечыць бяспеку самотных пажылых людзей, але і падтрымліваць з імі важны жывы кантакт.
Шырокамаштабная акцыя па павышэнні эфектыўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў працягваецца, і падобныя адрасныя візіты становяцца важнай часткай прафілактыкі сярод пажылых і самотных жыхароў раёна.
"Зара"