Віктар Азаронак: цяпер ніякія збеглыя «змагары» не змогуць раскачаць нашых людзей
Да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь засталіся лічаныя дні.
На гэтым тыдні дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працуюць у сваіх акругах.
«Кожны дзень мы праводзім сустрэчы з выбаршчыкамі, выступаем перад працоўнымі калектывамі, — адзначае дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаранка. — Хачу адзначыць, што няма ніводнага абыякавага чалавека і тэма выбараў сёння самая абмяркоўваемая сярод жыхароў рэгіёна.
Час, які прайшоў з мінулых выбараў, стаў для беларусаў часам усведамлення, пераацэнкі: мы ўсвядомілі, наколькі далікатны сённяшні свет. Сёння голас кожнага, дзеянні і ўчынкі кожнага з нас, адлюстроўваюцца на лёсе краіны.
Цяпер ніякія збеглыя «змагары» не змогуць раскачаць нашых людзей ні хлуслівымі абяцаннямі, ні падлымі правакацыйнымі дзеяннямі і заявамі. Таму што кожны беларус усвядоміў каштоўнасць таго, што мае.
Перш за ўсё гэта мір. Гэта магчымасць спакойна працаваць, вучыць і выхоўваць сваіх дзяцей. У нас ёсць упэўненасць у заўтрашнім дні, упэўненасць у гарантаваным медыцынскім і пенсійным забеспячэнні, упэўненасць у тым, што наша армія і сілавыя структуры абароняць нас ад любых знешніх і ўнутраных пагроз. Кожны беларус ведае, што трэба рабіць: трэба прыйсці на выбарчы ўчастак і аддаць свой голас за чалавека, які сваёй шматгадовай, штодзённай працай ствараў, умацоўваў і захоўваў нашу любімую Беларусь».