Кіраўнік спраў райвыканкама
Кіраўнік спраў райвыканкама
Родзіч Ніна Вячаславаўна
Тэл.: 6-40-77, е-mail: uprav@beshenkovichi.gov.by
Забяспечвае тэхнічнае, транспартнае і гаспадарчае забеспячэнне выканкама, яго структурных падраздзяленняў і апарату раённага Савета дэпутатаў. Пытанні работы са зваротамі грамадзян, справаводства і кантролю за выкананнем дакументаў.
Курыруе пытанні:
- удасканалення форм і метадаў дзейнасці апарату і рэгламенту раённага выканаўчага камітэта;
- каардынацыі работы апарату райвыканкама і яго структурных падраздзяленняў па пытаннях працоўнага распарадку;
- справаводства і кантролю за выкананнем нарматыўна-прававых і распарадчых дакументаў;
- удасканалення структуры і штатнага раскладу райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў;
- рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання;
- утрымання і эксплуатацыі будынкаў райвыканкама;
- раённага архіва па асабовым складзе;
- аддзела ЗАГС;
- сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- юрыдычнага сектара;
- арганізацыі прыёму насельніцтва па асабістых пытаннях.
Кіруе адміністрацыйнай камісіяй пры райвыканкаме.