Намеснік старшыні па эканоміцы
Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта
Ждановіч Таццяна Іванаўна
Тэл.: 6-40-63, e-mail: zamecon@beshenkovichi.gov.by
Курыруе пытанні эканомікі, прамысловасці ў тым ліку абаронных галін, бюджэтна-падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі, развіцця прамысловасці, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў, прагназавання сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, мытнай справы, спажывецкай кааперацыі, статыстыкі і аналізу, маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ў раённай камунальнай уласнасці, за выключэннем жыллёвага фонду), страхавой дзейнасці, прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай палітыкі, інтэлектуальнай уласнасці, інавацыйнай дзейнасці, гандлю і паслуг насельніцтву, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці, насычэння рынку таварамі і паслугамі, ліцэнзавання, індэксацыі жыллёвай квоты, абароны правоў спажыўцоў, дзяржаўных знакаў і каштоўных папер, пытанні, звязаныя з маёмасцю, канфіскаванай, арыштаванай, канфіскаванай або звернутай у даход дзяржавы іншым спосабам, знешнеэканамічных і рэгіянальных сувязей, працы і заработнай платы, аховы працы і тэхнікі бяспекі, збору і пастаўкі лому чорных і каляровых металаў, другасных рэсурсаў, выкананне сацыяльных стандартаў па курыруемай сферы. Развіццё аб'ектаў грамадскага харчавання, прыдарожнага сэрвісу, прырост рэкламных палёў на сродках вонкавай рэкламы, якія належаць рэклама-распаўсюджвальнікам розных форм уласнасці, кантроль за выкананнем заканадаўства аб рэкламе, кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву з краінамі і рэгіёнамі свету, эканоміі і беражлівасці, за выключэннем пытанняў энергазберажэння.
Кантроль за выкананнем сацыяльных стандартаў па раёне.
Структурныя падраздзяленні райвыканкама:
- аддзел эканомікі;
- упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў працы і заработнай платы, а таксама аховы працы і тэхнікі бяспекі)
Курыруе:
- аддзел статыстыкі Бешанковіцкага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці;
- прадстаўніцтва "Белдзяржстраху" па Бешанковіцкім раёне;
- прамысловыя прадпрыемствы раёна;
- Бешанковіцкі філіял Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства;
- інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па Бешанковіцкім раёне;
- камерцыйныя структуры, за выключэннем камерцыйных структур, якія займаюцца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі
Ажыццяўляе кіраўніцтва камісіямі:
- па рабоце з маёмасцю, звернутай у даход дзяржавы;
- па папярэднім разглядзе пытанняў па выдачы, прыпыненні тэрміну дзеяння альбо ануляванні спецыяльных дазволаў (ліцэнзій);
- па кантролі за працай рынку;
- па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтву);
- па правядзенні экспертызы бізнес-планаў развіцця і бізнес-планаў інвестыцыйных праектаў камерцыйных арганізацый раённай камунальнай уласнасці;
- па ўцягванні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ў раённай камунальнай уласнасці;
- па кантролі за арганізацыяй своечасовай выплаты заработнай платы;
- рабочай групай па павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі раёна;
- рабочай групай па распрацоўцы прагнозаў развіцця і бізнес-планаў камерцыйных арганізацый раённай камунальнай уласнасці
- рабочай групай па закупках імпарту за кошт бюджэтных сродкаў
- па разліках за энергарэсурсы.