Намеснік старшыні па сацыяльных пытаннях

Намеснік старшыні выканкама

Баранова Алена Сяргееўна

Тэл.: 6-40 62, e-mail: zams@beshenkovichi.gov.by

Курыруе пытанні сацыяльнай сферы і ідэалагічнай работы, падбору, расстаноўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, арганізацыі работы з рэзервам кіруючых кадраў, арганізацыйнай работы, узнагарод, правядзення выбараў і рэферэндумаў, узаемадзеяння з мясцовымі органамі самакіравання, выканаўчымі і распарадчымі органамі, рэлігійнымі і грамадскімі аб'яднаннямі, ветэранскімі арганізацыямі, іншымі грамадскімі аб'яднаннямі сацыяльна-культурнай накіраванасці, грамадска-палітычнай інфармацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, аналізу і прагназавання сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў раёне, узаемадзеяння з палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі, каардынацыі дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі і сродкаў друку, узаемадзеяння рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, грамадскіх аб'яднанняў і іншых уласнікаў (уладальнікаў), санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый у сферы санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна.

Кіруе развіццём сферы адукацыі, аховы здароўя, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, прыдарожнага сэрвісу, сацыяльнай абароны насельніцтва. Ажыццяўляе кантроль за выкананнем сацыяльных стандартаў па курыруемай сферы. Кіруе дзейнасцю суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў па процідзеянні карупцыі і правапарушэнняў, міжведамасным саветам па праблемах інвалідаў. Забяспечвае захаванне заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Структурныя падраздзяленні райвыканкама:

- аддзел арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай работы райвыканкама;
- аддзел па адукацыі райвыканкама;
- упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (акрамя пытанняў працы, занятасці і заработнай платы);

- аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама;
- сектар культуры райвыканкама.

Курыруе:

- "Цэнтральная аптэка №21";
- УАЗ "Бешанковіцкая ЦРБ";
- тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна;
- установа адукацыі "Ульскі дзяржаўны каледж імя Л.М.Даватара";
- агульнаадукацыйныя ўстановы раёна;
- дзяржаўная ўстанова "Бешанковіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі";
- аддзел упраўлення па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні;
- установа "Рэдакцыя газеты "Зара";
- юрыдычную кансультацыю;
- культурна-асветныя ўстановы раёна;
- раённы камітэт таварыства Чырвонага Крыжа;
- раённы Савет ветэранаў вайны і працы;
- галіновыя прафсаюзы;
- арганізацыю прыёму і размеркавання грузаў замежнай гуманітарнай дапамогі;
- раённае аддзяленне фонду сацыяльнай абароны насельніцтва;
- грамадскія арганізацыі.

Кіраўніцтва камісіямі:

- назіральнай пры райвыканкаме;
- па справах непаўналетніх пры райвыканкаме;
- раённай прызыўной;
- раённы савет грамадскага пункта аховы правапарадку;
- па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных захворванняў;
- па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні;
- садзейнічання і кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях;
- міжведамасным саветам па прававой прапагандзе;
- па справах былых партызан і падпольшчыкаў;
- міжведамасны савет па барацьбе з наркаманіяй;
- каардынацыйны Савет па пытаннях развіцця турызму;
- міжведамасная камісія для абследавання спецыяльна абсталяваных месцаў для паказу фільмаў;
- камісія па процідзеянні карупцыі;
- прадастаўленні адраснай дапамогі і дзіцячага харчавання.