🏛️ Сельскія Саветы дэпутатаў

Кантактная інфармацыя сельскіх Саветаў дэпутатаў

Назва
сельскага Савета дэпутатаў
Пасада Прозвішча, імя, імя па бацьку Тэлефон
8(02131)
Бешанковіцкі Старшыня Івашнеў Аляксей Васільевіч 6-06-82
Кіраўнік справамі Гнеўка Наталля Міхайлаўна 6-06-26
Бачэйкаўскі Старшыня Шчуко Галіна Віктараўна 6-67-65
Кіраўнік справамі Грыбанава Валянціна Паўлаўна 6-67-36
Верхнякрывінскі Старшыня Акуневіч Сяргей Генадзевіч 6-30-31
Кіраўнік справамі Петухова Юлія Аляксандраўна 6-30-45
Вярхоўскі Старшыня Сляская Зінаіда Іванаўна 6-25-60
Кіраўнік справамі Курмель Ірына Васільеўна 6-25-73
Астровенскі Старшыня Ганковіч Андрэй Мікалаевіч 6-37-73
Кіраўнік справаміАнтонава Ніна Францаўна 6-30-48
Соржыцкі Старшыня Хадыка Наталля Леанідаўна 6-54-26
Кіраўнік спраў Гантарава Таццяна Міхайлаўна 6-54-24
Ульскі Старшыня Акуцёнак Юлія Чэславаўна 6-85-32
Кіраўнік спраў Ляховіч Лілія Іванаўна 6-83-32

Задачы і функцыі выканкамаў першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню

Выканкамы першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

  • садзейнічаюць занятасці грамадзян, арганізуюць аплачваемыя грамадскія работы, прызначаюць і выплачваюць дапамогі па беспрацоўі, вырашаюць іншыя пытанні ў сферы занятасці;
  • забяспечваюць прадастаўленне льготных крэдытаў, субсідый грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;
  • арганізуюць бібліятэчнае абслугоўванне грамадзян, камплектаванне і забеспячэнне захаванасці бібліятэчных фондаў;
  • арганізуюць размяшчэнне на сваіх афіцыйных сайтах або іншых дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт інфармацыі аб Саветах базавага і першаснага ўзроўняў, аб іх дэпутатах, выканаўчых і распарадчых органах базавага і першаснага ўзроўняў, аб камунальных унітарных прадпрыемствах, у тым ліку інфармацыі аб кіраўніцтве выканаўчых і распарадчых органаў базавага і першаснага ўзроўняў і камунальных унітарных прадпрыемстваў;
  • забяспечваюць добраўпарадкаванне і падтрыманне належнага санітарнага стану на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку ў аграгарадках, прыцягваюць грамадзян і арганізацыі да ажыццяўлення такіх работ;
  • арганізуюць асвятленне вуліц і ўстаноўку паказальнікаў з назвамі вуліц і нумарамі дамоў;
  • арганізуюць работы па выдаленні камунальных адходаў;
  • здзяйсняюць дзеянні, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;
  • забяспечваюць бяспеку дарожнага руху;
  • ажыццяўляюць дзяржаўную рэгістрацыю і ліквідацыю (спыненне дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання (толькі Брэсцкі, Віцебскі, Гомельскі, Гродзенскі, Магілёўскі гарадскія выканкамы);
  • выдаюць спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на ажыццяўленне асобных відаў дзейнасці;
  • уносяць прапановы аб адхіленні ад работы кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі дзяржаўных арганізацый, маёмасць якіх не знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, іх наймальнікам у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама базавага ўзроўню альбо Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
  • уносяць прапановы аб вызваленні ад пасад кіраўнікоў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх не знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у дзяржаўныя органы, у падпарадкаванні (веданні) якіх яны знаходзяцца, або органы кіравання гэтых арганізацый у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама базавага ўзроўню альбо Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства;
  • уносяць у кампетэнтныя дзяржаўныя органы прапановы аб прыцягненні да адказнасці размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, іх службовых асоб і іншых грамадзян, аб пакрыцці шкоды, прычыненай іх рашэннямі, дзеяннямі (бяздзейнасцю) інтарэсам грамадзян, мясцовай гаспадарцы, навакольнаму асяроддзю, у выпадку невыканання імі рашэнняў Савета, выканкама базавага ўзроўню альбо Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятых у межах іх кампетэнцыі, або іншых актаў заканадаўства;
  • уносяць у выканкамы абласнога ўзроўню прапановы аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх не знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;
  • уносяць пісьмовыя патрабаванні аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці работнікаў ніжэйстаячых выканаўчых і распарадчых органаў і размешчаных на адпаведнай тэрыторыі арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, іх наймальнікам;
  • адмяняюць рашэнні ніжэйстаячых выканаўчых і распарадчых органаў, распараджэнні іх кіраўнікоў, калі яны не адпавядаюць рашэнням Савета, выканкама базавага ўзроўню альбо Савета, выканкама абласнога ўзроўню, прынятым у межах іх кампетэнцыі, або іншым актам заканадаўства;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі актамі заканадаўства.