Разам для зялёнай Беларусі!

Да экалагічнай акцыі «Разам для зялёнай Беларусі!» далучыліся і жыхары нашага райцэнтра. На скрыжаванні вуліц Віцебскае шасэ і Чарняхоўскага ў г.п.Бешанковічы па ініцыятыве ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас» у гонар 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай Вайне закладзена памятная алея з 60 рабін, а таксама высаджана 16 саджанцаў ядлоўцу казацкага. У акцыі прыняло ўдзел больш за 60 чалавек, у т.л. работнікі інспекцыі і грамадскія эколагі.