Увага, конкурс дзіцячага малюнка!

Бешанковіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя паведамляе аб правядзенні штогадовага рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.

У конкурсе могуць прымаць удзел выхаванцы устаноў дашкольнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых групах:

ад 3 да 5 гадоў;

ад 6 да 10 гадоў.

Для ўдзелу ў конкурсе работы, аформленыя ў адпаведнасці з ніжэйпералічанымі патрабаваннямі, неабходна накіраваць да 24 лютага 2023 г. у Бешанковіцкую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па адрасе: 2113561, Віцебская

вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. К. Маркса, 13 з паметкай «На рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку».

На конкурс прадстаўляюцца малюнкі, выкананыя ў любой тэхніцы, уключаючы аплікацыю, якія характарызуюць беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя і устойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Работы прадстаўляюцца ў каляровым варыянце на лістах фарматам ад А4 да А1.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы, выкананыя на працягу года, у якім праводзіцца конкурс. Работы, якія занялі прызавыя месцы, не вяртаюцца.

Кожная работа, якая прадстаўляецца на конкурс, суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка конкурсу з указаннем наймення ўстановы адукацыі, прозвішчы, уласнага імя і ўзросту аўтара, паштовага адрасу і кантактнага тэлефона.

Работы, якія не адпавядаюць пералічаным патрабаванням і без інфармацыйных лістоў, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.