Увага! МНС нагадвае: выпальванне сухой расліннасці – забаронена!
25 сакавіка 2026
Увага! МНС нагадвае: выпальванне сухой расліннасці – забаронена!
З надыходам устойлівага вясновага надвор'я ўладальнікі прыватных падворкаў і дачных дамоў спяшаюцца навесці парадак на сваіх прыдамавых тэрыторыях. Часта навядзенне парадку суправаджаецца спальваннем мінулагодняга смецця, а ў горшых выпадках і зусім – выпальваннем сухой расліннасці на корані.
МНС настойліва нагадвае аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці. Гэта не толькі небяспечна, але і строга забаронена. Нарушальнікам пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь згодна арт. 16.40 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Спальванне смецця на прысядзібным участку дапускаецца пры выкананні простых правіл бяспекі:
– спальваць мінулагодняе смецце можна толькі ў бязветранае надвор'е, на бяспечнай адлегласці ад пабудоў;
– працэс спальвання павінен бесперапынна кантралявацца;
– для спальвання смецця лепш выкарыстоўваць металічную ёмістасць, калі яе няма – вогнішча павінна быць акопана;
– побач павінны знаходзіцца сродкі пажаратушэння: вядро з вадой, лапата або вогнетушыцель;
– не прыцягвайце да працэсу дзяцей і не выкарыстоўвайце для распальвання лёгкаўзгаральныя вадкасці.
Памятайце! Бестурботнасць пры звароце з агнём можа прывесці да непапраўных наступстваў і трагедыі. Беражыце сябе, сваіх блізкіх і навакольную прыроду! У выпадку НС паведаміце аб здарэнні ў службу выратавання па тэлефонах 101 або 112.