Увага!!! Навацыі заканадаўства пры выплаце сямейных дапамог

  1 студзеня 2024 года ўступіла ў сілу пастанова праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 12.12.2023 №15 «Аб парадку ўзаемадзеяння пры выплаце сямейных дапамог».
  У адпаведнасці з дадзенай пастановай у плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў у бюджэт Фонду (далей – плацельшчыкі), якія прызначаюць і выплачваюць дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў і дапамогі сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (далей - дапамогі), з'явілася магчымасць кантраляваць правільнасць прызначэння і выплаты дапамог работнікам праз інфармацыйны рэсурс «Асабісты кабінет плацельшчыка ўнёскаў» у раздзеле «Дапамогі» падраздзел «Сямейныя дапамогі».
  Узаемадзеянне плацельшчыка з тэрытарыяльнымі органамі Фонду ажыццяўляецца праз інфармацыйны рэсурс «Асабісты кабінет плацельшчыка ўнёскаў», размешчаны на карпаратыўным партале Фонду.
Плацельшчык штоквартальна фарміруе і накіроўвае запыт на атрыманне звестак па работніку, якому фактычна выплачваецца дапамога ў тэрытарыяльны орган Фонду.
   Дадзены рэсурс дазваляе атрымліваць звесткі па атрымальніку дапамогі аб выездах дзяцей за межы Рэспублікі Беларусь на тэрмін больш за два месяцы і (або) пераважным пражыванні за межамі Рэспублікі Беларусь, і (або) вяртанні ў Рэспубліку Беларусь.
  Даведка: Дапамогі не прызначаюцца і не выплачваюцца на дзяцей: якія пражываюць і (або) навучаюцца ў дзённай форме атрымання адукацыі за межамі Рэспублікі Беларусь; якія выехалі за межы Рэспублікі Беларусь на тэрмін больш за два месяцы; якія пераважна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь (больш за 183 каляндарных дні ў 12-ці месячным перыядзе з дня прызначэння дапамог) за перыяды знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь (падпункт 3.1 пункта 3 артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей», частка 3 пункта 17 Палажэння аб парадку прызначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2013 г. № 569).
   Плацельшчыкам абавязковых страхавых узносаў неабходна арганізаваць працу па накіраванні запытаў у органы Фонду праз «Асабісты кабінет плацельшчыка узносаў» па работніках, якім фактычна выплачваецца дапамога. Гэта дазволіць своечасова атрымліваць неабходную інфармацыю і кантраляваць правільнасць і абгрунтаванасць выплаты дапамог.
   Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, звярнуўшыся ў Бешанковіцкі раённы сектар, кантактныя тэлефоны: 63161; 63178.

Бешанковіцкі раённы сектар
Віцебскага абласнога ўпраўлення ФСАН