Увага, плацельшчыкі!
Форма ведамаснае справаздачнасці
«Справаздача аб сродках бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай
абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (справаздача 4-фонд) на 2024 год, а таксама
указанні па яе запаўненні ўстаноўлены пастановай Міністэрства працы і
сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2023 г. № 45 «Аб
ведамаснай справаздачнасці на 2024 год».
Справаздачу 4-фонд прадстаўляюць работнікі, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі узносаў пры наяўнасці ў справаздачным перыядзе:
працуючых грамадзян і (або)
налічэнняў (даналічэнняў) выплат у іх карысць, і (або)
налічэнняў (даналічэнняў), пералічэнняў плацяжоў у бюджэт фонду, праведзеных расходаў за кошт сродкаў бюджэту фонду, і (або)
запазычанасці па плацяжах у бюджэт фонду.
Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць без прыцягнення наёмных работнікаў, справаздачу формы 4-фонд не прадстаўляюць.
Справаздачу 4-фонд прадстаўляецца штоквартальна не пазней 20-га чысла пасля справаздачнага перыяду ў тэрытарыяльны орган Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы пастаноўкі іх на ўлік.
У выпадку калі апошні дзень тэрміну прадстаўлення плацельшчыкам справаздачы прыпадае на непрацоўны дзень, то днём заканчэння тэрміну лічыцца наступны за ім працоўны дзень. У красавіку 2024 года апошні дзень прадстаўлення справаздачы – 22 красавіка.
Важна! Раздзел I справаздачы 4-фонд «Звесткі аб колькасці застрахаваных работнікаў» дапоўнены радком 04 «Колькасць працуючых інвалідаў», якая запаўняецца штоквартальна ўсімі плацельшчыкамі. Пры гэтым разлік паказчыка вызначаецца ў адпаведнасці з часткай другой падпункта 1.5 пункта 1 артыкула 228 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь за справаздачны перыяд. Пры адсутнасці інвалідаў абавязкова запаўняецца – 0.
З іншымі дапаўненнямі,унесенымі ў справаздачу 4-фонд, можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.ssf.gov.by/uploads/files/Dolzhniki-na-01.04.2020/Osobennosti-zapolnenija-formy-na-2024-03042024.pdf
Напамінаем! Радок 54 «Вытворца сельскагаспадарчай прадукцыі» раздзела V справаздачы 4-фонд «Даведачная інфармацыя» запаўняюць плацельшчыкі з ліку працадаўцаў, якія выплачваюць узносы на пенсійнае страхаванне ў памеры 24 працэнтаў.
Код «1» адлюстроўваюць арганізацыі, калі хаця б у адным з месяцаў справаздачнага квартала яны з'яўляліся плацельшчыкамі адзінага падатку для вытворцаў з/гаспадарчай прадукцыі ў адпаведнасці з главой 34 НК РБ і (або) КФХ, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства.
Код «0» адлюстроўваюць арганізацыі, якія выплачваюць узносы на пенсійнае страхаванне ў памеры 24 працэнты і не з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку або КФХ.
З пуцеводнікам па запаўненні справаздачы 4-фонд можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.ssf.gov.by/uploads/files/Putevoditel-4Fond/Putevoditel-po-zapolneniju-otcheta-4-Fond-2024-13-02-2024-2.pdf
Бешанковіцкі раённы сектар фонду сацыяльнай абароны насельніцтва